Тэхаскі ўніверсітэт Пермскага басейна
Выгляд
Тэхаскі ўніверсітэт Пермскага басейна | |
---|---|
англ.: University of Texas Permian Basin | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Texas Permian Basin |
Заснаваны | 1969 |
Студэнты | 5 530[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Адэса, Тэхас, ЗША |
Сайт | utpb.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэхаскі ўніверсітэт Пермскага басейна (англ.: University of Texas Permian Basin) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Адэса ў штаце Тэхас.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт з'яўляецца часткай сістэмы Тэхаскага ўніверсітэта.
Сваю назва ўніверсітэт атрымаў ад Пермскага басейна — буйнога нафта- і газаноснага басейна асадкавага тыпу ў паўднёва-заходняй частцы ЗША, які размешчаны на тэрыторыі заходняга Тэхаса і на паўднёвым усходзе Нью-Мексіка і змяшчае адно з самых магутных у свеце адкладаў горных парод пермскага геалагічнага перыяду.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Каледж інжынерыі
- Каледж адукацыі
- Каледж медсястрынства
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэхаскі ўніверсітэт Пермскага басейна
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы