Нью-Мексіка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нью-Мексіка
англ.: State of New Mexico
Сцяг
Сцяг
Краіна
Гімн: O Fair New Mexico[d] і Así Es Nuevo Méjico[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Санта-Фэ
Дата ўтварэння 6 студзеня 1912
Кіраўнік Michelle Lujan Grisham[d]
Насельніцтва
Плошча
  • 315 194 км²
Нью-Мексіка на карце
Часавы пояс UTC-7 і America/Denver[d]
Код ISO 3166-2 US-NM
Афіцыйны сайт(англ.) 
Commons-logo.svg Нью-Мексіка на Вікісховішчы

Нью-Мексіка (англ.: New Mexico, ісп.: Nuevo México, нав.: Yootó Hahoodzo) — штат на Паўднёвым Захадзе Злучаных Штатаў Амерыкі. З насельніцтвам больш за 2 мільёны жыхароў займае 36-е месца паводле колькасці насельніцтва, а з плошчай у 314,900 км² з'яўляецца пятым паводле плошчы і пятым паводле шчыльнасці насельніцтва сярод усіх 50-ці штатаў краіны. Адзін з Горных штатаў і адзін са штатаў Чатырох кутоў (разам з Ютай, Каларада і Арызонай). Сталіцай і культурным цэнтрам з'яўляецца Санта-Фэ, а найбуйнейшым горадам — Альбукерке. З-за свайго геаграфічнага становішча у паўночнай і ўсходняй частках штата больш халодны і альпійскі клімат, а ў паўднёвай і заходняй — больш цёплы, арыдны клімат.

Эканоміка Нью-Мексіка заснаваная на здабычы нафты і іншых карысных выкапняў, багарным земляробстве, жывёлагадоўлі, лесаапрацоўцы і рознічным гандлі. Па стане на 2016 год валавы ўнутраны прадукт (ВУП) штата складае больш за $93 мільярды (37-е месца сярод штатаў), а ВУП на душу насельніцтва — $41,559 (39-е месца сярод штатаў).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы Нью-Мексіка мяжуе з Каларада, мяжа праходзіць па 37-й паралелі паўночнай шыраты. На ўсходзе — з Аклахомай па мерыдыяне 103° заходняй даўгаты і Тэхасам, на поўдні — з Тэхасам і мексіканскімі штатамі Чыўаўа і Санора, на захадзе — з Арызонай па даўгаце 109° 03' заходняй даўгаты.

Ландшафт штата разнастайны — ад шырокіх пустыняў і парэзаных лававых палёў да высокіх снежных горных пікаў. Праз цэнтральную частку штата праходзяць хрыбты Скалістых гор — Сан-Хуан і Сангрэ-дэ-Крыста. На захадзе размешчана плато Каларада, на ўсходзе — Вялікія раўніны і плато Лана-Эстакада. Галоўныя рэкі штата — Рыа-Грандэ і яе прыток Пекас.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паселішчы[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя штата падзелена на 33 акругі (анг. county).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак Бюро эканамічнага аналізу, у 2003 г. ВУП штата склаў $ 57 млрд. Тут ёсць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, развіта ірыгацыя. Значная роля турызму і сферы абслугоўвання.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі