Тэхналогія (выдавецтва)
Тэхналогія | |
---|---|
Заснаванне | 1988 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Ляўкова, д. 17 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Вацлаў Багдановіч, Дзмітрый Санько |
Прадукцыя | Кнігі, медыцынскае абсталяванне |
Сайт | www.tn.by |
Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» — недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рыначных адносін і грамадзянскай супольнасці. Выдавецтва заснавалі ў 1988 годзе. Выпускае пераважна даведнікі і навуковыя выданні[1].
Асноўныя кірункі дзейнасці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль[2].
Фірменны знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактату беларускага вучонага XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеннай ракеты.
Зноскі
- ↑ Уладзя Тацянчык. Кнігі, якіх чакаюць чытачы . Культура. Звязда, № 288, 24972 (16 мая 2012).
- ↑ Тэхналогія(недаступная спасылка) Камунікат