Ураган (фільм, 1931)
Ураган | |
---|---|
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Аператар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1931 |
IMDb | ID 21849352 |
«Ураган» — савецкі агітпрапфільм 1931 года рэжысёра Уладзіміра Вайнштока.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У адным з раёнаў Беларусі будуюць вялікі ільнокамбінат. Сезонныя рабочыя, арганізаваныя ў арцелі па прынцыпе «месцажыхарства», знаходзяцца пад «варожым» уплывам сваіх арцельшчыкаў-кулакоў. На будоўлі дрэнная дысцыпліна, сістэматычна не выконваецца план. У бараках бруд, бесперапынная картачная гульня. У сталовай не хапае посуду. Спецвопратка не выдаецца. Заўгас будоўлі, былы кулак, наракае, што «дзяржава бедная і трэба перацярпець», хоць кулак-арцельшчык за «асаблівую ўзнагароду» боты атрымлівае.
Наступ зімы ставіць будоўлю пад пагрозу. Кіраўніцтва вырашае прыпыніць працы да вясны. Арцельшчыкі ўгаворваюць рабочых разысціся па вёсках. Толькі адна брыгада працягвае ўдарна працаваць. Па ініцыятыве рабкара Андрэя Каваля перадавыя рабочыя выклікаюць з Мінска выязную брыгаду рэдакцыі газеты «Звязда». Разам яны займаюцца выкрыццём недахопаў. Асаблівы рэзананс сярод рабочых выклікаюць, у прыватнасці, прыпеўкі аб «справах» заўгаса. У адказ кулакі-арцельшчыкі забіваюць Каваля. Загінуламу прысвячаецца спецыяльны нумар газеты. Тым не менш частка рабочых, паддаўшыся ўгаворам арцельшчыкаў, сыходзіць з будоўлі. На іх шляху развешваюцца агітплакаты і партрэты Каваля. У выніку сезоннікаў атрымоўваецца вярнуць. Прыязджае новы дырэктар будоўлі. Арганізуецца суботнік па яе ўцяпленні. Будаўніцтва працягваецца.
Выйшаў на экраны 25 чэрвеня 1931 г.