Уладзімір Пятровіч Вайншток
Уладзімір Пятровіч Вайншток | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лютага (11 сакавіка) 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1978[1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0883357 |
Уладзімір Пятровіч Вайншток (руск.: Владимир Петрович Вайншто́к; літаратурны псеўданім — Уладзімір Уладзіміраў, 1908-1978) — савецкі кінарэжысёр і сцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1978), заслужаны работнік культуры РСФСР (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў кіно памочнікам кінамеханіка. У 1924—1927 гадах вучыўся ў Ленінградскім інстытуце экранных мастацтваў. У 1927 годзе дэбютаваў на кінафабрыцы «Северафільм» як рэжысёр-пастаноўшчык кароткаметражнага фільма «Акцёр нехаця», які на экраны не выйшаў і не захаваўся. Паставіў на кінафабрыцы «Белдзяржкіно» некалькі дакументальных кінанарысаў.
Атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы прыгодніцкім фільмам «Дзеці капітана Гранта» (1936) і «Востраў скарбаў» (1937).
У 1941 годзе Вайншток быў прызначаны намеснікам дырэктара «Масфільма». У кастрычніку 1941 года разам з дырэктарам Аляксандрам Грошавым арганізаваў эвакуацыю кінастудыі ў Алма-Ату. 14 лістапада 1941 года прызначаны другім намеснікам дырэктара па вытворчасці Цэнтральнай аб’яднанай студыі «Масфільм» і «Ленфільм» ЦГКС. Як намеснік дырэктара займаўся аднаўленнем кінастудыі «Масфільм» пасля яе часовай эвакуацыі з Масквы. У 1944 годзе прызначаны дырэктарам Чарнаморскай кінафабрыкі ў Адэсе, у 1945 годзе — упаўнаважаным Камітэта па справах кінематаграфіі пры Савеце Народных Камісараў СССР па рэпарацыях у Румыніі.
Падчас кампаніі па барацьбе з касмапалітызмам «вычышчаны» з сістэмы кінематаграфіі. Паводле ўспамінаў літаратуразнаўцы Барыса Грыбанава, які пасябраваў у Вайнштокам у пачатку 1950-х гадоў, той перабіваўся тады выпадковымі заробкамі, у прыватнасці ў «Детгизе».
У 1972 годзе вярнуўся ў рэжысуру, паставіўшы верныя канонам вестэрна прыгодніцкія баевікі — мастацкія фільмы «Вершнік без галавы» (паводле Т. Майн Рыда), «Узброены і вельмі небяспечны» (паводле Ф. Брэт Гарта), якія сталі лідарамі ўсесаюзнага кінапракату.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Vladimir Vajnštok // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- Асобы
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 18 кастрычніка
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Кінарэжысёры СССР
- Сцэнарысты СССР