Урад Рамана Скірмунта
Апісанне кабінета | |
---|---|
Кіраўнік | Раман Скірмунт |
Нумар кабінета | 2 |
Дата фарміравання | 14 мая |
Дата роспуска | 21 ліпеня 1918 |
Статус | У адстаўцы |
Колькасць членаў | 5 |
Агульныя дадзеныя | |
Дзяржава | Беларуская Народная Рэспубліка |
Кіраўнік дзяржавы | Язэп Лёсік |
Дзяржаўны орган | Рада БНР |
Апазіцыйныя партыі | Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў |
Храналогія | |
Папярэдні ўрад | Урад Язэпа Варонкі |
Наступны ўрад | Урад Івана Серады |
Урад Рамана Скірмунта — 2-і Народны сакратарыят (урад) Беларускай Народнай Рэспублікі, які так і не быў цалкам сфаміраваны ў перыяд з 14 мая па 21 ліпеня 1918 года.
14 мая 1918 года на 10-м паседжанні Рады БНР місію стварэння новага складу Народнага сакратарыята даверылі Раману Скірмунту[1]. Мэты працы новага кабінета Р. Скірмунт прадставіў 21 мая, аднак не знайшоўшы падтрымкі сярод прадстаўнікоў БПС-Ф і БПС-Р, ён 23 мая рашыўся скласці давераны яму мандат. Адстаўка не была прынятая, Рада БНР падоўжыла час фарміравання ўрада на месяц, а выканаўчая ўлада заставалася ў руках урада Я. Варонкі[2].
На 12-м пасяеджанні II сесіі Рады БНР 9 ліпеня Р. Скірмунт прадставіў склад новага ўрада і «Дэкларацыю намераў новага кабінета Народнага Сакратарыята», дзе асноўнай задачай было ўсталяванне добрых адносін з нямецкай акупацыйнай уладай[3]. Новы склад урада быў зацверджаны нязначнай колькасцю галасоў («за» — 22 чал. «супраць» — 8 чал., 6 — «устрымаліся»).
Сярод галоўных замежных партнёраў бачыў Літву і Украіну, пры гэтым адмаўляў межавых праблемаў з Польшчай. Раман Скірмунт лічыў, што мяжой паміж БНР і Польшчай будзе заходняя мяжа, якая існавала да гэтага часу з Каралеўствам Польскім. Нягледзячы на гэта палітычным партнёрам бачыў Польшчу, а не Расію, што выклікала незадаволенасць з боку беларускіх сацыял-рэвалюцыянераў і сацыял-федэралістаў. Яго сацыяльная праграма таксама выклікала супраціў праз радыкальную аграрную рэформу і імкненне пазбавіць маёмасці землеўласнікаў, дый праз той факт, што ён сам з’яўляўся заможным землеўласнікам. Гэтае незадавальненне зрабіла немагчымым існаванне новага кабінету[4].
Склад урада
[правіць | правіць зыходнік]Урад Скірмунта | |||||
---|---|---|---|---|---|
Пасада | Выява | Імя | Партыя | Тэрмін знаходжання на пасадзе | |
Старшыня Народнага сакратарыята | Раман Скірмунт | Беспартыйны | 9 — 21 ліпеня 1918 | ||
Народныя сакратары | |||||
Народны сакратар асветы | Радаслаў Астроўскі | Беспартыйны | 9 — 21 ліпеня 1918 | ||
Народны сакратар унутраных спраў | Кіпрыян Кандратовіч | Беспартыйны | 9 — 21 ліпеня 1918 | ||
Народны сакратар замежных спраў | Раман Скірмунт | Беспартыйны | 9 — 21 ліпеня 1918 | ||
Народны сакратар фінансаў | Станіслаў Хржанстоўскі | Беспартыйны | 9 — 21 ліпеня 1918 | ||
Кіраўнік спраў | Павел Аляксюк | Беспартыйны | 9 — 21 ліпеня 1918 |
Зноскі
- ↑ Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці / Дарота Міхалюк; Нав. рэд. С. Рудовіч; пер. з польск. А. Пілецкі. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 496 с. — С. 271.
- ↑ Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг... — С. 273. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 325. — Воп. 1. — Спр. 21. — Арк. 76—78
- ↑ Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг... — С. 273. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 325. — Воп. 1. — Спр. 10. — Арк. 77—77 адв.
- ↑ Міхалюк, Д. Чатыры ўрады БНР на міжнароднай арэне ў 1918–1920 г. / Дарота Міхалюк // Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты: матэрыялы міжнароднай канферэнцыі, 9―11 снежня 2011 г., Варшава, Польшча / рэд.: А. Лагвінец, Т. Чуліцкая. — Варшава: Uczelnia Łazarskiego, 2013. — 253 с. — С. 83.