Усеіндыйскі кангрэс прафсаюзаў
Выгляд
Усеіндыйскі кангрэс прафсаюзаў | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Нью-Дэлі, Індыя |
Тып арганізацыі | прафсаюзны цэнтр |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1920 |
aituc.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усеіндыйскі кангрэс прафсаюзаў (УІКП) — найстарэйшы прафсаюзны цэнтр Індыі. Быў створаны ў 1920 годзе. Дзейнасць прафсаюза цесна звязана з дзейнасцю Камуністычнай партыі Індыі.
У каланіяльнай Індыі барацьба УІКП за эканамічныя інтарэсы працоўных была цесна звязана з нацыянальна-вызваленчым рухам. Пасля таго, як Індыя атрымала незалежнасць, УІКП працягваў заставацца адным з вядучых прафцэнтраў краіны, нараўне з Індыйскім нацыянальным кангрэсам прафсаюзаў. УІКП - член Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў з 1945 года. Мае друкаваны орган - «Прафсаюзны рэкорд».
Згодна з папярэдняй статыстыкай Міністэрства працы Індыі, у 2013 годзе ва УІКП налічвалася 14,2 мільёна членаў[1][2].
Зноскі
- ↑ Menon, Sreelatha (6 красавіка 2013). "Indian trade unions are getting bigger, coinciding with slowdown". Business Standard India.
- ↑ Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 April 2011. Праверана 9 красавіка 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усеіндыйскі кангрэс прафсаюзаў
- Афіцыйны сайт