Устойлівая адзінка
Выгляд
Устойлівая адзі́нка — асноўны аб’ект вывучэння фразеалогіі, устойлівае спалучэнне словаў, якое мае пэўныя дадатковыя якасці.
Пры вызначэнні тэрміна ўстойлівая адзінка прапануюцца самыя розныя мовазнаўчыя крытэрыі, але большасць існуючых канцэпцый арыентуецца пры гэтым на пералічэнне катэгарыяльных якасцей гэтай адзінкі, якія зводзяцца да наступных: неаднаслоўнасць; ідыяматычнасць; наяўнасць комплексу экспрэсіўных характарыстык; устойлівасць; у сінтаксічнай структуры сказа фразеалагізмы могуць замяшчаць словы; прыказкі па пабудове нагадваюць сказ.
У вузкім сэнсе сінонімам устойлівай адзінкі стала найменне фразеалагізм. У шырэйшым сэнсе, да ўстойлівых адзінак адносяцца як фразеалагізмы, так і прыказкі.