Усходняя Беларусь
Выгляд
Усхо́дняя Белару́сь — назва той часткі Беларусі, якая ўваходзіла ў склад СССР у 1919—1939 гадах, у адрозненне ад Заходняй Беларусі, якая знаходзілася ў складзе Польшчы.
Афіцыйная назва — Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі (1919—1920), пасля — Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (1920—1939).
У 1939 пасля далучэння Заходняй Беларусі да Савецкага Саюза яна была ўключана ў склад БССР.