Уілмінгтан (Паўночная Караліна)
| ||||||||||||||||||||
Уілмінгтан (англ.: Wilmington) — горад у Паўночнай Караліне (ЗША), адміністрацыйны цэнтр акругі Нью-Ханавер. Насельніцтва — 100192 чалавек (2008). Цэнтр Кейп-Фіра — паўднёва-ўсходняга рэгіёну штата, у які акрамя акругі Нью-Ханавер уваходзяць таксама акругі Брансуік і Пендэр. Насельніцтва агламерацыі — 347012 чалавек (2008).
Назва гораду было дадзена ў гонар Спенсера Комптана, графа Уілмінгтана, які быў прэм’ер-міністрам пры двары Георга II.
Уілмінгтан быў заснаваны на рацэ Кейп-Фір. Стары горад захоўвае набярэжную даўжынёй у мілю, якая з’яўляецца турыстычнай славутасцю Уілмінгтан.
Да канца XIX стагоддзі горад быў найбуйным у Паўночнай Караліне; пры гэтым ён быў пераважна населены цемнаскурым насельніцтвам. Аднак у 1898 годзе белыя прыхільнікі Дэмакратычнай партыі ўчынілі тут пераварот супраць мясцовай улады і разню некалькіх дзясяткаў афраамерыканцаў.
У горадзе да 1961 года размяшчалася штаб-кватэра чыгуначнай кампаніі Atlantic Coast Line Railroad.
У 1993 годзе недалёка ад горада была пабудавана дэкарацыя горада яшчарак для фільма «Супер Браты Марыё» з Бобам Хоскінсам.
Зімой 2013 года ў горадзе здымалі серыял «Пад купалам» паводле аднайменнага рамана Стывена Кінга.
Зноскі
- ↑ а б https://www.wilmingtonnc.gov/departments/city-council/mayor-bill-saffo Праверана 25 мая 2022.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.