Уінстан-Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт
Уінстан-Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Winston-Salem State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Winston-Salem State University |
Заснаваны | 1892 |
Студэнты | 5 169[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Уінстан-Сейлем, Паўночная Караліна, ЗША |
Сайт | wssu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уінстан-Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Winston-Salem State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Уінстан-Сейлем у штаце Паўночная Караліна.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Універсітэт быў заснаваны як Сейлемская індустрыяльная акадэмія 28 верасня 1892 года. Яна пачалася з 25 вучняў і аднаго выкладчыка ў адным пакоі. У 1895 годзе вучэльня была прызнана штатам Паўночная Караліна. У 1925 годзе генеральная асамблея Паўночнай Караліны перайменавала вучэльню ў педагагічны каледж, а дзяржаўны савет па адукацыі Паўночнай Караліны дазволіў яму прысвойваць дыпломы настаўнікаў пачатковых класаў.
Універсітэт займае 7-е месца ў Злучаных Штатах па рэйтынгу ВНУ па індэксе сацыяльнай мабільнасці.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў, навукі, бізнесу і адукацыі
- Школа навук пра здароўе
- Аспірантура і прафесійныя праграмы
- Універсітэцкі каледж бесперапыннай адукацыі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уінстан-Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 18 верасня 2020.