Перайсці да зместу

Фама Сямёнавіч Дзем’янюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фама Сямёнавіч Дзем’янюк
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1898(1898-10-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 1968(1968-03-22) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, тэхнік, інжынер-механік, automotive engineer, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера машынабудаванне[1] і аўтамабільная прамысловасць[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1956)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1957)
Альма-матар
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР

Фама Сямёнавіч Дзем’янюк (9 лістапада 1898, в. Пескі, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня — 22 сакавіка 1968, г. Масква) — савецкі вучоны-тэхнолаг, доктар тэхнічных навук (1956), прафесар (1957), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР.

У 1926 годзе скончыў механічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя М. Э. Баўмана.

Працаваў начальнікам механазборачнага цэха, галоўным тэхнолагам на заводзе імя Ліхачова. Двойчы быў у замежных камандзіроўках: у 1928 годзе вывучаў працу завода «Mercedes-Benz» у Германіі, у 1930 годзе стажыраваўся ў Нью-Ёрку (ЗША).

У 1930-я гады падчас рэканструкцыі завода Ф. С. Дзем’янюк вырашыў шэраг складаных арганізацыйна-тэхналагічных задач па бесперабойнаму пераводу вытворчасці на новы від прадукцыі паточным метадам.

У 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У тым жа годзе за распрацоўку і ўкараненне новых тэхналагічных працэсаў і хуткаснае засваенне вытворчасці аўтамабіля «ЗІС-110» Фаме Сямёнавічу прысуджана Сталінская прэмія I ступені. У 1948 годзе ўпершыню ў свеце навуковец ажыццявіў бесперабойны перавод вытворчасці на выпуск новай мадэлі (ЗІС-150). За гэтую працу узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ўдастоены Сталінскай прэміі II ступені.

З 1947 па 1950 год быў дэпутатам Массавета.

У 1956 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, у наступным годзе яму было прысвоена званне прафесара.

Да 1961 года працаваў галоўным тэхнолагам, намеснікам галоўнага інжынера на аўтазаводах ЗІС і КІМ, у АН СССР, загадчыкам кафедры ва Усесаюзным завочным політэхнічным інстытуце. З 1961 па 1968 год прафесар Фама Сямёнавіч Дзем’янюк загадваў кафедрай «Тэхналогія машынабудавання» МАМІ (у 2004 годзе ёй прысвоена імя Дзем’янюка).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 годзе выдаў манаграфію «Технологические основы производства», якая атрымала шырокую вядомасць у СССР і за мяжой і актуальная да цяперашняга часу. Шырока вядомы і папулярны падручнік для ВНУ «Технологические основы поточно-автоматизированного произ-водства», напісаны Ф. С. Дзем’янюком.

Пры ім прыкметна актывізавалася навуковая праца, ён стаяў ля вытокаў і спрыяў развіццю шматлікіх новых навуковых напрамкаў на кафедры. Яго апублікаваныя навуковыя працы перакладаліся на нямецкую, англійскую, кітайскую, японскую і іншыя мовы.

У 1933 годзе за засваенне новай вытворчасці узнагароджаны ордэнам Леніна. У 1944 годзе за паспяховую арганізацыю паточнай вытворчасці абароннай тэхнікі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Прысвоена званне Заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі РСФСР.

  • Демьянюк, Ф. С. Метод определения экономичности изготовления деталей / Ф. С. Демьянюк. — М. : [б. и.], 1958. — 34 с.
  • Демьянюк, Ф. С. Технологические основы поточно-автоматизированного производства : учебное пособие для машиностроительных вузов и факультетов / Фома Семенович Демьянюк. — М., 1965. — 690 с.
  • Демьянюк, Ф. С. Увеличение производительности многопозиционных токарных и агрегатных полуавтоматов / Ф. С. Демьянюк, А. И. Дащенко, Е. Г. Нахапетян. — М. : [б. и.], 1959. — 141 с. : 5 л. ил.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • 120 гадоў з дня нараджэння Ф. С. Дзем’янюка (1898) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 66.
  • Дзем’янюк Фама Сямёнавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 38-39 : фат.
  • Заслужаныя работнікі-землякі іншых дзяржаў. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР. Дзем’янюк Фама Сямёнавіч// Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. — С. 142 : фат.
  • Ф. С. Демьянюк [Электронный ресурс] // Московский политех. — Режим доступа: http://mospolytech.ru/index.php?id=1171. - Дата доступа: 10.10.2019.