Фарватар
Выгляд
Фарва́тар (гал. vaarwater, ад varen — плыць і water — вада) — суднавы ход, бяспечны ў навігацыйных адносінах і абазначаны на мясцовасці і/альбо карце праход па воднай прасторы (рацэ, возеры, моры, праліве, фіёрдзе і інш.), якая характарызуецца дастатковымі глыбінямі і адсутнасцю перашкодаў для суднаходства.
На рэках фарватар звычайна праходзіць па лініі найбольшых глыбінь русла (тальвегу).
На памежных суднаходных рэках мяжа ў многіх выпадках усталёўваецца па сярэдзіне галоўнага фарватара.
Фарватар абазначаюць сродкамі навігацыйнага абсталявання — буямі, створнымі знакамі, бакенамі і інш.