Фаро і Дэа (дэпартамент)
Выгляд
Фаро і Дэа | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Плошча |
|
Вышыня над узроўнем мора |
737 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фаро і Дэа (фр.: Faro-et-Déo) — адзін з 5 дэпартаментаў рэгіёна Адамава ў Камеруне. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы рэгіёна, займаючы плошчу ў 10 435 км².
Адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента з’яўляецца горад Тыгнер (фр.: Tignère). Мяжуе з Нігерыяй на Захадзе, а таксама дэпартаментамі: Фаро (на поўначы), Віна (на ўсходзе), Джарэм (на поўдні) і Маё-Баньё (на паўднёвым захадзе).
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Дэпартамент Фаро і Дэа падзяляецца на 4 камуны:
- Галім-Тыгнер (фр.: Galim-Tignère)
- Маё-Балеа (фр.: Mayo-Baléo)
- Тыгнер (фр.: Tignère)
- Контша (фр.: Kontcha)