Фолькспаркштадыён
Фолькспаркштадыён | |
---|---|
Месцазнаходжанне | |
Уладальнік | Гамбург |
Хатняя каманда | Hamburger SV (football)[d] |
Умяшчальнасць | 57 000 і 51 500 |
Сайт | hsv.de/volksparks… (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Фолькспаркштадыён» (ням.: Volksparkstadion) — стадыён у раёне Барэнфельд на захадзе Гамбурга, хатняя арэна футбольнага клуба «Гамбург». Умяшчальнасць — 57 000 гледачоў (51 500 на міжнародных матчах). Быў пабудаваны на месцы старога стадыёна па праекце архітэктара Густава Эльснера і адкрыты 30 красавіка 1998 года. З 30 чэрвеня 2001 года да ліпеня 2007 года стадыён афіцыйна насіў камерцыйную назву AOL Arena, да жніўня 2010 года — HSH Nordbank Arena, і да чэрвеня 2015 года — Imtech Arena. У перыяд выкарыстання спонсарскіх назваў за стадыёнам замацоўвалася некамерцыйнае найменне «Гамбург Арэна» на час еўракубкавых матчаў (што звязана з прававымі абмежаваннямі правілаў спонсарства УЕФА).
У 1974 годзе стары стадыён прымаў матчы чэмпіянату свету па футболе. У пачатку 2004 года УЕФА прыняў гэты стадыён у эксклюзіўны клуб «пяцізоркавых стадыёнаў».
У 2006 годзе стадыён прымаў матчы чэмпіянату свету па футболе.
12 мая 2010 года арэна прыняла першы ў гісторыі фінал Лігі Еўропы, у якім «Атлетыка Мадрыд» перайграў лонданскі «Фулхэм» 2:1.
2 ліпеня 2011 года арэна прыняла бой за тытулы чэмпіёна свету па версіях IBF, WBO і WBA паміж украінскім баксёрам-прафесіяналам Уладзімірам Клічко і брытанскім баксёрам-прафесіяналам Дэвідам Хэем.
Стадыён з’яўляецца адным з тых, хто прымае матчы чэмпіянату Еўропы па футболе 2024 года.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |