ФК Фулхэм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Фулхэм
Fulham FC.png
Поўная назва Fulham Football Club
Мянушкі Дачнікі, Белыя
(The Cottagers, The Whites)
Заснаваны 1879
Горад Лондан, Англія
Стадыён Крэйвен Котэдж
Умяшчальнасць: 25 700
Уладальнік Шагід Хан[d]
Прэзідэнт Шагід Хан[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2021/22 1 месца ў Чэмпіёншыпе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Фу́лхэм» (англ.: Fulham F.C.) — англійскі футбольны клуб з Лондана. Названы па імені лонданскага раёна Фулхэм, які размяшчаецца ў паўднёва-захадняй частцы Лондана. Клуб быў заснаваны ў 1879 годзе.

Клуб правёў 24 сезоны ў вышэйшым дывізіёне англійскага футбола, большасць з якіх прыпадае на 1960-я і 2000-я гады. Апошнія поспехі звязаны са старшынёй клуба Махамедам аль-Фаедам, пасля таго, як клуб падняўся з чацвёртага дывізіёна ў 1990-х гадах. «Фулхэм» ніколі не перамагаў у нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах, але ўдзельнічаў у двух фіналах. У 1975 годзе клуб аспрэчваў перамогу ў фінале Кубка Англіі адзіны раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы паражэнне з лікам 2:0 ад «Вест Хэм Юнайтэд». У 2010 годзе «Фулхэм» дасягнуў фіналу Лігі Еўропы, але там атрымаў паражэнне ад іспанскага клуба «Атлетыка» з Мадрыда з лікам 2:1 у дадатковы час[1].

За клуб у розныя часы выступалі вядомыя ігракі, як Джоні Хейнс, Джордж Коэн, Бобі Робсан, Родні Марш і Элан Малеры. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Крэйвен Котэдж», які размяшчаецца на беразе ракі Тэмзы. Пляцоўка з’яўляецца хатняй арэнай клуба з 1896 года. Трэнеровачная база клуба знаходзіцца побач з Матспурскім паркам, дзе таксама размяшчаецца і клубная акадэмія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Канец XIX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку сваёй гісторыі «Фулхэм», як многія іншыя каманды тых гадоў, быў вымушаны здымаць для гульняў чужыя палі, бо не мог забяспечыць сябе ўласным стадыёнам. Свая арэна, якая атрымала назву «Крэйвен Котэдж», з’явілася ў клуба ў 1894 годзе, аднак як паўнавартасны стадыён яна была дабудавана толькі да 1896 года. У тым жа 1896 годзе «дачнікі» (мянушка клуба сярод заўзятараў) атрымалі статус прафесійнай каманды і пачалі выступаць у другім дывізіёне Лонданскай лігі. У наступным сезоне клуб заявіў пра сябе ўжо ў спаборніцтвах Паўднёвай лігі.

XX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Першым сур’ёзным поспехам клуба прынята лічыць трапленне «Фулхэма» ў паўфінал Кубка Англіі ў сезоне 1907/08. Паступова каманда перабралася з Трэцяга ў Другой дывізіён, а потым здолела выйсці ў першы. На працягу першай паловы XX стагоддзя «Фулхэм» не дасягаў якіх-небудзь вышынь, застаючыся тыповым серадняком, часта змагаючыся за выжыванне. На працягу 1950-х і 1960-х гадоў у складзе «дачнікаў» рэгулярна з’яўляліся таленавітыя ігракі, як Джоні Хейнс, сэр Бобі Робсан, Элан Малеры і многія іншыя. Аднак у Першым дывізіёне (вышэйшай англійскай лізе на той момант), які пасля стаў Прэм’ер-лігай, «Фулхэм» выступаў не вельмі ўдала, застаючыся ў сярэдзіне табліцы і перыядычна вылятаючы з эліты.

У канцы 1960-х гадах у клуба пачаўся заняпад. У 1968 годзе «Фулхэм» пакінуў эліту англійскага футбола на доўгія 33 гады. На працягу гэтага перыяду «дачнікі» вагаліся паміж другім і трэцім дывізіёнамі, часам трапляючы ў кубкавыя спаборніцтвы. У 1975 годзе клуб дабіўся найвышэйшага дасягнення ў сваёй кубкавай гісторыі: «дачнікі» дайшлі да фіналу Кубка Англіі, дзе прайгралі «Вест Хэму Юнайтэд» з лікам 2:0.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Славакія Бр Марак Радак 1996
2 Нідэрланды Аб Кені Тэтэ 1995
3 Францыя Аб Левен Кюрзава 1992
4 Англія Аб Тасін Адарабіёя 1997
5 Ірландыя Аб Шэйн Дафі 1992
6 Англія ПА Гарысан Рыд 1995
7 Дэмакратычная Рэспубліка Конга ПА Нескен Кебано 1992
8 Уэльс ПА Гары Уілсан 1997
9 Сербія Нап Аляксандар Мітравіч 1994
10 Шатландыя ПА Том Кэрні Капітан каманды 1990
11 Ізраіль ПА Манар Саламон 1999
12 Англія ПА Натаніэл Чалоба 1994
Пазіцыя Імя Год нараджэння
13 Злучаныя Штаты Амерыкі Аб Тым Рым 1987
14 Ямайка Нап Бобі Дэкардова-Рыд 1993
17 Германія Бр Бернд Лена 1992
18 Бразілія ПА Андрэас Перэйра 1996
20 Бразілія ПА Віліян 1988
21 Уэльс ПА Дэніел Джэймс 1997
25 Англія ПА Джошуа Анама 1997
26 Партугалія ПА Жуан Пальінья 1995
27 Швейцарыя Аб Кевін Мбабу 1995
30 Бразілія Нап Карлус Вінісіус 1995
31 Францыя Аб Іса Дыяп 1997
33 Злучаныя Штаты Амерыкі Аб Энтані Робінсан 1997

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]