Перайсці да зместу

Фонд сербалужыцкага народа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сербскі дом у Баўтцэне

Фонд сербалужыцкага народа (н.-луж.: Załožba za serbski lud, в.-луж.: Załožba za serbski lud) — дабрачынны і культурны фонд, які дзейнічае ў Лужыцы. Мэтай фонду з’яўляецца захаванне, садзейнічанне ў распаўсюджванні лужыцкіх моў, культуры і традыцый лужыцкага народа. Адміністрацыя фонду знаходзіцца ў Сербскім доме ў Будзішыне. У Котбусе знаходзіцца філіял фонду. У гарадах Кроствіц, Хойерсверда і Шлайфе знаходзяцца рэгіянальныя аддзяленні фонду.

Быў заснаваны ў 1991 годзе і ў 1998 годзе атрымаў юрыдычную самастойнасць. Папячыцельны савет фонду складаецца з 16 членаў, сярод якіх прадстаўнікі лужыцкага народа не складаюць большасць. Кансультацыйны савет фонду пад кіраваннем лужыцкага старшыні складецца з прадстаўнікоў германскага бундэстага і ландтагаў Саксоніі і Брандэрбурга. Фонд фінансуецца Федэральным урадам Германіі. У 2013 годзе сума фінансавання складала 8,7 мільёнаў еўра[1].

Штогод 16 кастрычніка ў дзень смерці пісьменніка Якуба Чышынскага Фонд сербскага народа ўзнагароджвае прэміяй імя Якуба Чышынскага за значны ўклад ў захаванне і развіццё лужыцкай навукі, мастацтва і лужыцкіх моў. Узнагароджанне адбываецца ў цыстэрцыянскім манастыры Марыенштэрн, які знаходзіцца ў горадзе Панчыцы-Кукаў.

Зноскі

  1. 0640 Titel 685 03 des Bundeshaushalts 2013.
  • Karlheinz Blaschke, u. a.: The Sorbs in Germany. Stiftung für das Sorbische Volk, 1998, 64 S.