Перайсці да зместу

Фор Эсазімна Гнасінгбэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фор Эсазімна Гнасінгбэ
фр.: Faure Essozimna Gnassingbé
President of Togo[d]
з 4 мая 2005
Папярэднік Bonfoh Abass[d]
President of Togo[d]
5 лютага 2005 — 25 лютага 2005
President of the National Assembly of Togo[d]
5 лютага 2005 — 24 лютага 2005

Нараджэнне 6 чэрвеня 1966(1966-06-06)[1] (58 гадоў)
Бацька Гнасінгбэ Эядэма
Маці Sabine Mensah[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар навук
Узнагароды
Grand Cross of the National Order of Benin Order of Mono
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фор Эсазімна Гнасінгбэ (фр. Faure Essozimna Gnassingbé; нар. 6 чэрвеня 1966, Афагнан, Тога) — прэзідэнт Тога з 5 лютага па 25 лютага 2005 года і з 4 мая 2005 года.

Сын прэзідэнта Тога з 1967 года Гнасінгбэ Эядэмы.

Атрымаў адукацыю ў Францыі (Сарбона) па спецыяльнасці фінансавы менеджмент, і ў ваенным ліцэі ў Сен-Сір. У 1992—1997 гадах вучыўся ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона ў ЗША, атрымаўшы ступень МВА і прайшоўшы стажыроўку ў шэрагу міжнародных арганізацый. У 1998 годзе ён вярнуўся ў Тога.

З кастрычніка 2002 года член парламента, з 29 ліпеня 2003 года міністр тэлекамунікацый.

Пасля смерці бацькі 5 лютага 2005 года, быў аб’яўлены пры падтрымцы арміі прэзідэнтам краіны (самалёт старшыні Нацыянальнай асамблеі Фамбары Уатара Начаба, які знаходзіўся ў Еўропе і які па канстытуцыі павінен быў выконваць абавязкі часовага прэзідэнта, прымусілі здзейсніць пасадку ў суседнім Беніне). Каб надаць законнасць пераходу ўлады, Нацыянальная асамблея 6 лютага «заднім чыслом» абрала Фора Гнасінгбе сваім старшынёй замест Начабы. Апроч гэтага, дэпутаты адмянілі канстытуцыйную норму аб правядзенні выбараў наступнага прэзідэнта на працягу 60 дзён. Фор Гнасінгбэ мог заставацца прэзідэнтам да канца прэзідэнцкага тэрміна свайго бацькі — гэта значыць, яшчэ тры гады.

Пад ціскам ЭКОВАС, ЕС, Афрыканскага Саюза і ААН, 25 лютага падаў у адстаўку з пасады старшыні Нацыянальнай асамблеі, дамогшыся абрання на гэтую пасаду (з паўнамоцтвамі часовага прэзідэнта краіны) свайго паплечніка Абаса Бонфа і прызначыў прэзідэнцкія выбары, якія і выйграў. Пераабраны на чацвёрты тэрмін у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Зноскі

  1. Faure Gnassingbe // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.