Перайсці да зместу

Франсуаза Ардзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсуаза Ардзі
фр.: Françoise Hardy
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 17 студзеня 1944(1944-01-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 2024(2024-06-11)[3][4] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Муж Жак Дзютрон
Дзеці Thomas Dutronc[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі астролаг, спявачка, аўтарка-кампазітар, пісьменніца, актрыса
Інструменты вакал
Жанры French pop[d], variety[d], шансон, ballade[d], басанова[d], twist[d] і slow[d]
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
francoise-hardy.com (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Франсуаза Мадлен Ардзі (фр.: Françoise Madeleine Hardy; 17 студзеня 1944, Парыж — 11 чэрвеня 2024, Парыж) — французская спявачка, актрыса. Ардзі — знакавая фігура ў галіне моды і музыкі, асабліва ў франкамоўных краінах.

У 1963 годзе яна прадстаўляла Манака на конкурсе песні Еўрабачанне з песняй «L’amour s’en va» і заняла пятае месца. У тым жа годзе ўдастоілася ўзнагарод Акадэміі Шарля-Кро і французскага тэлебачання. Апроч роднай мовы, выконвала песні на англійскай, іспанскай, італьянскай і нямецкай мовах.

Доўгі час была «тварам» дамоў моды «Пако Рабан», «Іў Сен-Ларан», «Курэж» і адным з галоўных эталонаў прыгажосці 1960-х гадоў. Пасля паспяховай ролі ў фільме «Вялікі прыз» падпісала кантракт з гуказапісвальнай кампаніяй Warner Bros.

У 1974 годзе вядомы астролаг Жан-П’ер Нікаля прапанаваў ёй працаваць сумесна з ім, і яна стала экспертам-астролагам, вяла на ​​"Радыё Монтэ-Карла" на працягу васьмі гадоў перадачы на ​​астралагічныя тэмы.

У 1981 годзе выйшла замуж за свайго даўняга партнёра Жака Дзютрона. Іх сын, Тама Дзютрон (нар. у 1973 годзе), пайшоў па слядах бацькоў і стаў музыкантам.

У 1988 годзе аб’явіла пра спыненне кар’еры спявачкі, аднак праз пяць гадоў зноў пачала працаваць, запісаўшы альбом «Le Danger», выдадзены ў 1996 годзе.

З 2000 па 2012 год запісала пяць сольных альбомаў, сярод іх — альбом дуэтаў з вядомымі французскімі выканаўцамі ў 2006 годзе.

У 2006 годзе ўзнагароджана Вялікім медалём французскага шансона, заснаванага Французскай акадэміяй.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Encyclopædia UniversalisEncyclopædia Britannica, 1968.
  3. Françoise Hardy, icône de la culture pop, est morte — 2024. Праверана 12 чэрвеня 2024.
  4. а б в Fichier des personnes décédées mirror Праверана 19 ліпеня 2024.
  5. Czech National Authority Database Праверана 21 чэрвеня 2024.
  6. https://www.parismatch.com/people/les-cendres-de-francoise-hardy-reposeront-monticello-238805