Франц Адольфавіч Мінкевіч
Франц Адольфавіч Мінкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1904 |
Месца нараджэння | Мінск |
Дата смерці | 17 студзеня 1988 (83 гады) |
Месца смерці | Адэса |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1924—1947 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Франц Адольфавіч Мінкевіч (1904—1988) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1942).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Франц Мінкевіч нарадзіўся 1 жніўня 1904 года ў Мінску. Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў на заводзе. У 1924 годзе Мінкевіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1930 годзе ён скончыў Маскоўскую артылерыйскую школу, у 1932 годзе — Харкаўскую ваенную авіяцыйную школу летназаў, у 1934 годзе — курсы ўдасканалення штурманаў. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1].
Да канца 1941 года маёр Франц Мінкевіч быў штурманам 750-га дальнебамбардыровачнага авіяпалка АДД СССР . Да таго часу ён ужо здзейсніў 87 баявых вылетаў на бамбардзіроўку важных стратэгічных аб'ектаў праціўніка, выкід парашутыстаў ў варожы тыл[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 сакавіка 1942 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» маёр Франц Мінкевіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 683[1][2].
У 1947 годзе ў званні палкоўніка Мінкевіч быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Адэсе. Памёр 17 студзеня 1988 года, пахаваны на 2-х Хрысціянскіх могілках Адэсы[1].
Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Франц Адольфавіч Мінкевіч на сайце «Героі краіны»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Военно-воздушных сил Красной Армии» от 29 марта 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 24 апреля (№ 13 (172)). — С. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 17 студзеня
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Адэсе
- Пахаваныя ў Адэсе
- Лётчыкі СССР
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны