Перайсці да зместу

Фідэль Кастра Дыяс-Баларт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фідэль Кастра Дыяс-Баларт
ісп.: Fidel Castro Díaz-Balart
Дата нараджэння 1 верасня 1949(1949-09-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 2018(2018-02-01)[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Фідэль Кастра
Маці Mirta Díaz-Balart[d]
Дзеці Mirta María Castro Smirnova[d]
Род дзейнасці фізік, палітык, вучоны-ядзершчык
Навуковая сфера ядзерная фізіка
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фідэль Анхель Кастра Дыяс-Баларт (1 верасня 1949, Гавана, Куба — 1 лютага 2018, Гавана, Куба) — кубінскі навуковец-фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000). Замежны член НАН Беларусі (2017). Старэйшы сын Фідэля Кастра.

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1974). У 1974—1978 гг. — у Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў (г. Дубна, Расія), у 1978—1979 гг. — у Інстытуце атамнай энергіі ім. І. В. Курчатава. У 1979—1988 гг. узначальваў кубінскую дэлегацыю пры Савеце эканамічнай узаемадапамогі, у 1985 г. — старшыня Пастаяннай камісіі па мірным выкарыстанні ядзернай энергіі краін — членаў СЭУ. Адначасова ў 1980—1992 гг. — Выканаўчы сакратар Камісіі па атамнай энергіі Рэспублікі Куба, у 1983—1988 гг. — старшыня Камісіі краін-каардынатараў за мірнае выкарыстанне ядзернай энергіі Руху недалучэння. У 1983—1992 гг. — паўнамоцны прадстаўнік Кубы пры МАГАТЭ, кіраўнік кубінскай дэлегацыі на Асамблеі МАГАТЭ. У 1993—2003 гг. — загадчык аддзела навукі і інавацый, кіраўнік дэпартамента навукова-інавацыйнай дзейнасці Міністэрства энергетыкі і прамысловасці Рэспублікі Куба. З 2004 г. — саветнік па навуцы Дзяржаўнага савета Рэспублікі Куба. Адначасова з 2012 г. — віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Кубы, з 2013 г. — паўнамоцны прадстаўнік Кубы пры Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні ў галіне ядзернай фізікі, нанатэхналогій, энергетыкі, квантавай тэорыі. Аўтар прац па філасофіі навукі, гісторыі навукі і тэхнікі. Унёс уклад у распрацоўку пытанняў навуковай палітыкі, інавацыйнай дзейнасці і кіравання ведамі на Кубе.

Прэмія Хуана Томаса Роіга (2006) за дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі.

Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій.

Узнагароджаны Ордэнам Карласа Хуана Фінлея (2006).