Камуністычная партыя Кубы
Выгляд
| Камуністычная партыя Кубы | |
|---|---|
| ісп.: Partido Comunista de Cuba | |
| Лідар | Рауль Кастра |
| Заснавальнік | Фідэль Кастра |
| Дата заснавання | 1925 |
| Штаб-кватэра | |
| Краіна | |
| Ідэалогія | камунізм, марксізм-ленінізм, Кастраізм і Геварызм |
| Інтэрнацыянал | |
| Маладзёжная арганізацыя | Young Communist League[d] |
| Колькасць членаў | 670 000 |
| Гімн | Інтэрнацыянал |
| Партыйны друк | газета «Гранма» |
| Сайт | pcc.cu |
Камуністычная партыя Кубы (ісп.: Partido Comunista de Cuba) — палітычная партыя левага кірунку ў Рэспубліцы Куба.
Заснавана ў 1925 годзе. У 1926—1938 гадах дзейнічала нелегальна, у 1940 годзе злілася з партыяй Рэвалюцыйны саюз, у 1944—1965 гадах называлася Народна-сацыялістычная партыя Кубы і інш. У 1940—1952 гадах мела прадстаўніцтва ў Кангрэсе і некаторых мясцовых органах улады, у 1940—1944 гадах і ў кааліцыйным урадзе. У 1953—1959 гадах забаронена. Паводле канстытуцыі 1976 года правячая партыя ў палітычнай сістэме Кубы. Афіцыйны орган ЦК — газета «Гранма».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).