Хан Мён Сук
Хан Мён Сук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Kim Myung-ja[d] | ||||||
Пераемнік | Q16080076? | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 сакавіка 1944[1] (80 гадоў)
|
||||||
Муж | Park Jung-sun[d] | ||||||
Веравызнанне | пратэстанцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хан Мён Сук (кар. 한명숙, 韓明淑; род. 24 сакавіка 1944, Пхеньян) — карэйская палітык, 37-ы прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя. Яна з’яўляецца першай жанчынай-прэм’ер-міністрам у гісторыі Карэі[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хан Мён Сук нарадзілася 24 сакавіка 1944 года ў Пхеньяне. У 1950 годзе падчас Карэйскай вайны яна бегла з сям’ёй у Паўднёвую Карэю. У жаночым універсітэце Іхва вывучала французскую мову і літаратуру.
Была дэпутатам Нацыянальнага сходу Карэі ад Аб’яднанай новай дэмакратычнай партыі ў 2000—2008.
2001—2003 — міністр па пытаннях гендэрнай роўнасці.
2003—2004 — міністр па ахове навакольнага асяроддзя.
20 красавіка 2006 года ўзначаліла ўрад. Сышла ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра 7 сакавіка 2007 года і абвясціла, што будзе балатавацца ў прэзідэнты, аднак унутрыпартыйныя выбары кандыдата прайшлі для яе няўдала.
У 2008 годзе балатавалася ў парламент, але не была абраная. Тым не менш у студзені 2012 года была абраная лідарам галоўнай апазіцыйнай Аб’яднанай Дэмакратычнай партыі, ад якой перамагла на парламенцкіх выбарах у красавіку і стала дэпутатам парламента. Але АДП не ўдалося атрымаць перамогу над кіруючай партыяй «Сэнуры», і Хан Мён Сук сышла ў адстаўку з пасады лідара партыі ў красавіку 2012 года.
Зноскі
- ↑ Han Myung-sook // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ South Korea Nominates First Female Prime Minister The New York Times (англ.)