Хасумі Масауду
Хасумі Масауду | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Hassoumi Massaoudou | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Marou Amadou[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 кастрычніка 1957 (66 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хасумі Масауду (фр.: Hassoumi Massaoudou, нар. 22 кастрычніка 1957) — нігерскі палітык, займаў розныя міністэрскія пасады ва ўрадзе Махамаду Ісуфу. Пасля ваеннага перавароту 2023 года абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта, змяніўшы Махамеда Базума, які быў скінуты ваеннай хунтай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў адным з заснавальнікаў Партыі за дэмакратыю і сацыялізм, створанай пад кіраўніцтвам Махамаду Ісуфу ў 1990 годзе. Атрымаў пасаду сакратара па інфармацыі і прапагандзе. У першы ўрад Ісуфу ўвайшоў у якасці міністра сувязі, культуры, моладзі і спорту
Пасля ваеннага перавароту, здзейсненага Ібрагімам Барэ Майнасарай 27 студзеня 1996 года, арыштаваны 13 ліпеня. Пацярпеў ад катаванняў падчас утрымання пад вартай.
У лістападзе 1999 года абраны ў Нацыянальны сход. Стаў прэзідэнтам парламенцкай групы сваёй партыі на працягу наступнага парламенцкага тэрміну. Станам на 2004 год з’яўляўся першым намеснікам генеральнага сакратара Партыі за дэмакратыю і сацыялізм.
Узначальваў кампанію Ісуфу на прэзідэнцкіх выбарах у студзені—сакавіку 2011 года.
У другім урадзе свайго паплечніка першапачаткова займаў пасаду дырэктара Кабінета міністраў, потым прызначаны ва ўрад міністрам унутраных спраў, грамадскай бяспекі, дэцэнтралізацыі, па справах звычаяў і рэлігіі. У 2016 годзе, пасля прысягі Ісуфу на другі тэрмін, стаў міністрам нацыянальнай абароны. Праз некалькі месяцаў пераведзены на пасаду міністра фінансаў.
Пасля дзяржаўнага перавароту 2023 года ў Нігеры застаўся верны прэзідэнту Махамеду Базуму і асудзіў дзеянні змоўшчыкаў. 27 ліпеня абвясціў сябе выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы і заклікаў усіх дэмакратаў зрабіць так, каб «гэтая авантура правалілася»[1].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Niger soldiers declare coup on national TV". BBC News. 2023-07-26. Праверана 2023-07-27.