Дзяржаўны пераварот у Нігеры (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржаўны пераварот у Нігеры (2023)
Асноўны канфлікт: Крызіс у Нігеры, Пояс пераваротаў

Дата 26 ліпеня 2023
Месца Ніямей
Прычына рост цэн, некампетэнтнасць урада, карупцыя, дзейнасць ісламістаў
Вынік перамога змоўшчыкаў, двоеўладдзе
Праціўнікі
Грамадзянскі ўрад Нігера
пры падтрымцы:[1]
ЭКАВАС
 Францыя
 Еўрапейскі Саюз
 ЗША
Нацыянальны савет па ахове Радзімы
пры падтрымцы:[2]
 Буркіна-Фасо
 Малі
 Гвінея
Камандуючыя
Махамед Базум
Хасумі Масауду
Амаду Абдраман
Амар Чыані
Страты
1 паранены адсутнічаюць
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

26 ліпеня 2023 года салдаты прэзідэнцкай гвардыі Нігера затрымалі прэзідэнта Махамеда Базума. Вайскоўцы абвясцілі аб яго звяржэнні, закрылі межы краіны, прыпынілі дзейнасць дзяржаўных устаноў і ўвялі каменданцкую гадзіну[3].

Падзеі сталі катастрофай для краін Захаду, так як яны страцілі адзін з апошніх саюзных урадаў у Заходняй Афрыцы[4].

Па выніку перавароту ў краіне паўстала двоеўладдзе: паралельна з ваеннай хунтай з’явіліся грамадзянскія сілы разам з выканаўцам абавязкаў прэзідэнта. Таксама пераварот стаў прычынай рэгіянальнага дыпламатычнага крызісу вакол Нігера.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З моманту атрымання незалежнасці ад Францыі ў 1960 годзе ў Нігеры адбыліся чатыры ваенныя перавароты, апошні ў 2010 годзе. Таксама былі некалькі няўдалых спроб. Апошняя з іх адбылася ў 2021 годзе, калі ваенныя дысідэнты паспрабавалі захапіць прэзідэнцкі палац за два дні да інаўгурацыі абранага прэзідэнта Базума, які быў першым прэзідэнтам краіны, што заняў пасаду ад дэмакратычна абранага папярэдніка. Выступленне вайскоўцаў адбылося пасля падобных падзей у суседніх краінах, такіх як Гвінея, Малі і Буркіна-Фасо. Праз гэта рэгіён атрымаў назву «пояс перавароту»[5].

Прычынай выступлення вайскоўцаў стаў рост цэн, некампетэнтнасць урада і карупцыя[5]. Краіна часта знаходзіцца ў ніжняй частцы Індэкса чалавечага развіцця ААН[6]. Значную шкоду гаспадарцы Нігера нанесла дзейнасць ісламістаў з Аль-Каіды, Ісламскай дзяржавы і Бока Харам[7].

У 2022 годзе дзяржава стала цэнтрам антыджыхадзісцкіх аперацый Францыі ў Сахелі, так як Малі і Буркіна-Фасо французы вымушана пакінулі праз рост антыфранцузскіх настрояў, выкліканых іх няздольнасцю разграміць рух радыкалаў. Такім чынам прэзідэнт Базум заставаўся адным з нямногіх празаходніх лідараў у рэгіёне[6][8]. Таксама Нігер цесна супрацоўнічаў з ЗША[9].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 26 ліпеня ў Twitter прэзідэнта Нігера было абвешчана, што прэзідэнцкая гвардыя[5] пад камандаваннем генерала Амара Чыані[10] ўдзельнічала ў «антырэспубліканскай дэманстрацыі» і спрабавала атрымаць падтрымку іншых сілавых структур[5]. Пазней стала вядома, што кіраўнік дзяржавы быў схоплены і змешчаны пад арышт у прэзідэнцкім палацы[5]. Таксама схапілі міністра ўнутраных спраў Хамаду Сулі[11]. Як стала вядома, напярэдадні Базум планаваў вызваліць ад сваёй пасады Чыані[12].

Раніцай палац і прылеглыя міністэрствы заблакавалі ваеннай тэхнікай, а супрацоўнікам палаца не далі доступу ў офісы[5]. Да 400 цывільных прыхільнікаў[11] Базума спрабавалі падысці да будынка, але былі разагнаныя агнём, у выніку адзін чалавек паранены[5]. Прэзідэнцкая гвардыя заявіла, што аналагічныя акцыі ў падтрымку Базума адбыліся вакол дыпламатычных прадстаўніцтваў краіны за мяжой[11]. Лаяльныя ўраду армейскія часці з мэтай перашкодзіць мяцежнікам акружылі прэзідэнцкі палац[13] і будынак дзяржаўнай тэлекампаніі ORTN[7].

Увечары палкоўнік[4] ВПС[14] Амаду Абдраман выступіў на дзяржаўным тэлеканале Télé Sahel, дзе заявіў, што прэзідэнт адхілены ад улады, і абвясціў аб стварэнні Нацыянальнага савета па ахове Радзімы[4]. Ён таксама паведаміў аб скасаванні канстытуцыі краіны, прыпыненні дзейнасці дзяржаўных устаноў, закрыцці меж краіны. Адначасна ўведзены каменданцкі час па ўсёй краіне з 22:00 да 05:00[15][16].

27 ліпеня кіраўніцтва ўзброеных сіл Нігера апублікавала заяву, у якой паведаміла аб сваёй падтрымцы перавароту[17]. Неўзабаве пасля гэтага ў тэлевізійнай заяве палкоўнік Абдраман абвясціў, што ўся дзейнасць палітычных партый у краіне павінна быць часова прыпынена[18].

Міністр замежных спраў Хасумі Масауду асудзіў дзеянні змоўшчыкаў. Ён абвясціў сябе выканаўцам абавязкі кіраўніка дзяржавы і заклікаў усіх дэмакратаў зрабіць так, каб «гэтая авантура правалілася»[19].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

28 ліпеня генерал Амар Чыані абвешчаны кіраўніком ваеннай хунты[20].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

ЭКАВАС спрабавала правесці перамовы з путчыстамі, але няўдала[21].

Пераварот быў асуджаны Сусветным банкам[22], Афрыканскім саюзам, ААН, Алжырам[23][24], Еўрапейскім саюзам, Францыяй, ЗША[25] і Расіяй[26].

Яўген Прыгожын, кіраўнік расійскай ПВК «Вагнер», якая дзейнічала ў суседнім Малі і замяніла Францыю ў барацьбе з джыхадзісцкім рухам, назваў пераварот часткай барацьбы Нігера з «каланізатарамі»[12].

10 жніўня 2023 года Эканамічная супольнасць дзяржаў Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС) вырашыла захаваць магчымасць ваеннага ўмяшання ў Нігер. Такім чынам, адкрыла магчымасці для мабілізацыі сіл, якія мусяць у асноўным складацца з нігерыйскіх і сенегальскіх войск[27].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. EU, US Join ECOWAS Call for Niger Military Junta to Halt Coup (англ.). VOA (31 ліпеня 2023). Праверана 3 жніўня 2023.
  2. Burkina Faso, Mali warn against military intervention in Niger (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 3 жніўня 2023.
  3. Niger : ce que l'on sait de la tentative de coup d'Etat en cours contre le président Mohamed Bazoum (фр.). Franceinfo (26 ліпеня 2023). Праверана 26 July 2023.
  4. а б в Mednick. Mutinous soldiers claim to have overthrown Niger’s president. AP (27 ліпеня 2023). Праверана 27 July 2023.
  5. а б в г д е ё Niger’s Bazoum ‘held by guards’ in apparent coup attempt (англ.). Aljazeera (26 ліпеня 2023). Праверана 27 July 2023.
  6. а б Niger soldiers say President Bazoum has been removed, borders closed (англ.). France 24. Праверана 27 July 2023.
  7. а б "Niger coup attempt: President Mohamed Bazoum held". BBC. 26 July 2023.
  8. "FRANCE 24". Niger becomes France’s partner of last resort after Mali withdrawal. 18 February 2022.
  9. Turse. Soldiers Mutiny in U.S.-Allied Niger (англ.). The Intercept (26 ліпеня 2023). Праверана 26 ліпеня 2023.
  10. Aksar. Niger soldiers say President Bazoum's government has been removed. Reuters (27 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 July 2023. Праверана 26 July 2023.
  11. а б в Dean. Niger soldiers claim President Mohamed Bazoum has been ousted, deepening coup fears. CNN (26 ліпеня 2023). Праверана 27 July 2023.
  12. а б Niger's president vows democracy will prevail after mutinous soldiers detain him and declare a coup. AP News (27 ліпеня 2023).
  13. Pilling, David (26 July 2023). "Niger president caught in attempted coup but armed forces rally in support". Financial Times. Архівавана з арыгінала 26 July 2023. Праверана 26 July 2023.
  14. Coup d’Etat au Niger : Les militaires putschistes suspendent « toutes les institutions » et ferment les frontières (фр.). 20 minutes. Праверана 26 July 2023.
  15. Soldiers in Niger claim to have overthrown President Mohamed Bazoum. Al-Jazeera. Праверана 27 July 2023.
  16. Peter. Niger soldiers announce coup on national TV. BBC (27 ліпеня 2023). Праверана 27 July 2023.
  17. Niger's army command declares support for military coup. France 24 (27 ліпеня 2023). Праверана 27 July 2023.
  18. Niger army pledges allegiance to coup makers. Aljazeera (27 ліпеня 2023). Праверана 27 July 2023.
  19. "Niger soldiers declare coup on national TV". BBC News. 2023-07-26. Праверана 2023-07-27.
  20. Aksar, Moussa; Balima, Boureima (27 July 2023). "Niger soldiers say President Bazoum's government has been removed". Reuters. Архівавана з арыгінала 27 July 2023.
  21. ECOWAS Head Says Benin President On Mediation Mission To Niger (англ.). www.barrons.com. Архівавана з першакрыніцы 27 July 2023. Праверана 26 July 2023.
  22. World Bank monitoring Niger's political situation, denounces destabilization attempts (англ.). al-Arabiya (27 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 July 2023. Праверана 27 July 2023.
  23. Algeria strongly condemns coup attempt in Niger-Xinhua. english.news.cn. Архівавана з першакрыніцы 26 July 2023. Праверана 27 ліпеня 2023.
  24. Tentative de Coup d'Etat au Niger : l'Algérie condamne une «atteinte à l'ordre constitutionnel». www.aa.com.tr. Архівавана з першакрыніцы 27 July 2023. Праверана 27 ліпеня 2023.
  25. AfricaNews. Niger coup: world leaders react to president's detention (англ.). Africanews (27 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 July 2023. Праверана 27 ліпеня 2023.
  26. Лавров назвал переворот в Нигере "антиконституционной затеей" (руск.). Interfax.ru (27 ліпеня 2023). Праверана 27 ліпеня 2023.
  27. Coup d’État au Niger : la Cedeao confirme l’option militaire – Jeune Afrique (фр.). JeuneAfrique.com (10 жніўня 2023). Праверана 11 жніўня 2023.