Хваста́ткі (Thecla) — род (падсямейства?) матылёў сямейства блакітніцы (Lycaenidae).
Род налічвае больш за 50 відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар'я.
Дзённыя матылі. Крылы хвастатак шырокія. Размах крылаў 1,5—3,5 см. Ніз крылаў афарбаваны ў буры колер з аранжавымі або чырвонымі плямамі і белай палосай або белымі плямамі. На задніх крылах маюцца «хвосцікі».
Вусені кароткія і тоўстыя. Кормяцца на лісцевых дрэвах.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 572. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).