Перайсці да зместу

Хвастатка бярозавая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хвастатка бярозавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thecla betulae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  596664
EOL  262138

Хвастатка бярозавая, Зефір бярозавы (Thecla betulae) — дзённы матылёк сямейства блакітніц.

Этымалогія лацінскай назвы: betula (з лацінскай) — бяроза, адна з кармавых раслін вусеняў.

Самец

Даўжыня пярэдняга крыла ў самцоў — 17-18 мм, у самак — 19-22 мм Размах крылаў 30-40 мм. Верхні бок крылаў буры. У самца пярэднія крылы з незразумела выяўленай светлай плямай. У самкі верхні бок крылаў з буйной аранжавай плямай. Заднія крылы з двума аранжавымі плямамі каля «хвосцікаў». Ніжні бок крылаў буравата-аранжавы, з белымі папярочнымі рысачкамі і чорнымі кропкамі.

Умераны пояс Еўразіі, уключаючы Каўказ, Казахстан, Алтай, Цянь-Шань, Сібір, Забайкалле, Прыамур’е, Прымор'е, Далёкі Усход, Кітай, Карэю. Жыве на светлых сухіх палянах і лясных узлесках, у садах, парках, лесапасадках, у рэдкалессі, на прасеках. Часта сустракаецца і ў населеных пунктах.

Развіваецца за год у адным пакаленні. Час лёту з сярэдзіны ліпеня да пачатку кастрычніка. Матылі, асабліва самкі, вядуць утойлівы спосаб жыцця і значную частку часу праводзяць у кронах дрэў і кустоў, толькі зрэдку спускаючыся з мэтай харчавання на кветкі парасонавых і чартапалоху. Самцы сустракаюцца ў час кармлення на кветках значна часцей самак.

Ніжні бок крылаў

Пасля спарвання самкі адкладаюць яйкі на маладыя галінкі ля аснавання пупышак кармавых раслін. Вусені харчуюцца пупышкамі і лісцем вялікай колькасці розных відаў дрэў і кустоў, выгрызаючы у лісці круглявыя адтуліны. Кармавыя расліны: Armeria maritima, бяроза, ляшчына звычайная, Crataegus monogyna, глог, таполя, сліва дамашняя, цёрн, чаромха звычайная і віргінская і многія іншыя.

Стадыя вусеня з канца красавіка па ліпень. Адзначана мірмекафілія вусеняў c мурашкамі віду Lasius niger. Акукляюцца вусені на зямлі ў падсцілцы. Стадыя кукалкі доўжыцца 10-22 дня.

Зноскі

  • Львовский А. Л., Моргун Д. В. — Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы (Определители по флоре и фауне России), М.: КМК, 2007
  • Определитель бабочек России. Дневные бабочки / А. В. Сочивко, Л. В. Каабак — М. : Мир энциклопедий Аванта+, Астрель, 2012
  • Tolman T., Lewington R. Collins Field Guide Butterflies of Britain & Europe — London : Harper Collins Publishers, 1997.— 320 p., 106 col. pl