Хофтарэн
Хофтарэн | |
---|---|
Альтэрнатыўныя назвы | De Vulpen |
Асноўная інфармацыя | |
Месцазнаходжанне | Рэйнстраат, 50 Гаага, Нідэрланды |
Каардынаты | 52°04′50″ пн. ш. 4°19′18″ у. д.HGЯO |
Вышыня | |
Дах | 141,86 м |
Верхні паверх | 107 м |
Тэхнічныя дэталі | |
Паверхі | 30 2 падземныя |
Плошча паверхаў | 48,000 м2 |
Архітэктура | |
Архітэктар | Kohn Pedersen Fox |
Галоўны падрадчык | Міністэрства адукацыі, культуры і навукі Нідэрландаў |
Хофтарэн (нідэрл.: Hoftoren, МФА: [ˈɦɔftoːrə(n)]) — шматпавярховы будынак у Гаазе, размешчаны па адрасе Рэйнстраат, 50 (Rijnstraat 50) побач з чыгуначным вакзалам і за 1 км на ўсход ад Біненхофа. З-за сваёй формы атрымаў мянушку «аўтаручка»,
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Будынак узведзены ў 1999—2003 гадах. Праект будынка быў распрацаваны нью-ёркскім архітэктурным бюро Kohn Pedersen Fox і рэалізаваны галандскай кампаніяй Heijmans Bouw BV. Першапачатковы план прадугледжваў вышыню 170 м, але архітэктары і ўладальнік падчас будаўніцтвы пагадзіліся, што 142 м будзе дастаткова. Калі б першапачатковы план быў рэалізаваны, то Хофтарэн стаў бы самым высокім будынкам у Нідэрландах.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Вышыня небаскроба складае 142 м, што робіць яго самым высокім будынкам у Гаазе. Гэты офісны будынак налічвае 29 паверхаў, большая частка якіх занята Міністэрствам адукацыі, культуры і навукі, якое пераехала сюды ў 2003 годзе, адразу пасля завяршэння будаўніцтва Хофтарэн.
У будынку размяшчаецца Міністэрства адукацыі, культуры і навукі Нідэрландаў. Офісныя работнікі небаскроба жаляцца на свісцячы гук, які чутны ў будынку падчас моцнага ветру, прычынай чаго, верагодна, з'яўляецца адтуліна ў верхняй частцы вежы.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хофтарэн
- Хофторен (Hoftoren)