Храм Марса-Мсціўца
Выгляд
Славутасць | |
Храм Марса-Мсціўца | |
---|---|
![]() | |
41°53′39″ пн. ш. 12°29′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Актавіян Аўгуст |
![]() |
Храм Марса-Мсціўца — руіны храма на форуме Аўгуста ў Рыме.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/93/Tempio_di_Marte_Ultore_%28Roma%29_-_Laterale.jpg/220px-Tempio_di_Marte_Ultore_%28Roma%29_-_Laterale.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/Temple_mars_vengeur_plan.png/220px-Temple_mars_vengeur_plan.png)
Форум і храм былі асвячоны ў 2 годзе да н.э. Храм знаходзіўся ў цэнтры форума, на подыуме і першапачаткова задумваўся як напамін пра бітву пры Філіпах[1], па заканчэнні прац служыў сімвалам прымірэння імператара з сенатам.
Храм быў багата ўпрыгожаны белым карарскім мармурам і 8 калонамі карынфскага ордара. У апсідзе захоўваліся культавыя статуі Марса, Венеры і Ромы, Фартуны і Ромула. У экседрах знаходзіліся статуі і бюсты вайскаводаў, цароў, міфалагічных фігур і паэтаў. Магчыма, перад храмам размяшчалася квадрыга, якая сімвалізавала трыумф Аўгуста.
Зноскі
- ↑ Platner, Samuel Ball; Ashby, Thomas. Aedes_Martis (англ.). A Topographical Dictionary of Ancient Rome. Bill Thayer’s Web Site.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме храм Марса-Мсціўца
- Рэканструкцыя храма (англ.)