Перайсці да зместу

Хусінскае паўстанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хусінскае паўстанне
Дата 21-28 снежня 1928 года
Месца Тузла
Прычыны нізкі заробак шахцёраў
Мэты дабіцца выканання ўрадам пагаднення аб павышэнні заработнай платы
Характарыстыка грамадзянскае непадпарадкаванне
Вынік паўстанне задушана
Бакі канфлікту
шахцёры рудніка «Крэка» узброеныя сілы Югаславіі
Страты
7 забітых, больш за 10 параненых, 400 арыштаваных

Хусінскае паўстанне — супрацьстаянне шахцёраў рудніка «Крэка» і ўзброеных сіл Югаславіі падчас усеагульнай забастоўкі гарнякоў Босніі і Герцагавіны ў перыяд з 21 па 28 снежня 1928 года. Названа ў гонар шахцёрскага пасёлка Хусіна каля Тузлы.

Страйк пачаўся з-за таго, што ўрад парушыў пагадненьне аб узроўні заробкаў шахцёраў. У ім удзельнічала каля 7 тысяч працоўных, а кіравала стачкай Камуністычная партыя Югаславіі. У ходзе забастоўкі сем'і шахцёраў былі выселены з дзяржаўнага жылля, а самі шахцёры мабілізаваны. Большасць шахцёраў, якія былі выселены, з'яўляліся этнічнымі славенцамі. Страйк скончыўся растрэлам паўстанцаў, падчас якога загінула 7 гарнякоў і мясцовых сялян, больш за 10 шахцёраў былі параненыя, яшчэ 400 былі арыштаваныя. Расстрэл паўстанцаў выклікаў акцыі пратэсту шахцёраў па ўсёй тэрыторыі Босніі і Герцагавіны.

Праз трынаццаць месяцаў пасля паўстання, арыштаваным шахцёрам вынеслі прысуды. 10 шахцёраў атрымалі розныя турэмныя тэрміны - ад аднаго да пятнаццаці месяцаў зняволення. Гарняк Юры Керашэвіч, абвінавачаны ў забойстве жандарма, быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Прысуд Керашэвічу выклікаў акцыі пратэста ў Югаславіі і за мяжой, у выніку чаго прысуд быў заменены на 20 гадоў пазбаўлення волі.

  • Dr. Boža Madžar. 1988. Husinska buna. U: Enciklopedija Jugoslavije. Jugoslovenski leksikografski institut u Zagrebu (5 tom JANj-HRV).