Хінганскі запаведнік
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8b/%D0%A5%D0%B8%D0%BD%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%BD%D0%B8%D0%BA.jpg/220px-%D0%A5%D0%B8%D0%BD%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%BD%D0%B8%D0%BA.jpg)
Хінганскі запаведнік — дзяржаўны запаведнік у Амурскай вобласці (Расія), у перадгор'і хрыбта Малы Хінган. Заснаваны ў 1963 годзе для аховы комплексу Сярэдняга Прыамур'я. Плошча 97,8 тысяч гектар. Клімат мусонны. Рэльеф вызначаюць Хінганскае нізкагор'е (вышыня каля 500 м) і забалочаная раўніна. Глебы горна-лясныя бурыя і лугавыя чарназёмападобныя. Дубовыя і хвойна-шыракалістыя лясы займаюць 76 % горнай часткі запаведніка. Захаваліся невялікія ўчасткі лесу з хвоі кедравай карэйскай, елкі аянскай, піхты белакорай, лістоўніцы даурскай. У поймах рэк — вербнякі, алешнікі і ясянёва-ільмавыя насаджэнні. На раўніне лугавая і балотная расліннасць. К флоры больш 800 відаў; у Чырвонай кнізе: чаравічкі буйнакветкавы і сапраўдны, барадатка японская, надбароднік бязлісты, чылім, лотас Камарова. Звычайныя прадстаўнікі фаўны прыамурскай (чорны мядзведзь, харза, янападобны сабака) і манголадаўрскай (даўрскі хамячок, даўгахвосты суслік).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).