Хіросі Осіма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хіросі Осіма
яп.: 大島浩
Нараджэнне 19 красавіка 1886(1886-04-19)[1]
Смерць 6 чэрвеня 1975(1975-06-06)[1] (89 гадоў)
Дзейнасць дыпламат, ваенны, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Японская імперыя
Род войскаў Imperial Japanese Army[d]
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы
Узнагароды
ордэн Узыходнага сонца 1 ступені (да 2003 года)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хіросі Осіма (яп.: 大島 浩; 19 красавіка 1886 — 6 чэрвеня 1975) — барон, генерал Імператарскай Арміі Японіі, пасол Японіі ў нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны. Па сваіх поглядах германафіл, аднак займаў асцярожную пазіцыю ў пытанні ўступлення Японіі ў вайну з СССР, лічыў што баявыя дзеянні на некалькіх франтах — супраць ЗША і супраць СССР — непрымальныя. Яго гістарычная роля па выразе генерала Джорджа Маршала — «наша галоўная крыніца інфармацыі пра намеры Гітлера ў Еўропе». Пры гэтым сам пасол і не падазраваў пра гэта да самага заканчэння вайны. Быў асуджаны да пажыццёвага зняволення як ваенны злачынец на Такійскім працэсе ў лістападзе 1948 года. Памілаваны ў 1955 годзе[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Hiroshi Oshima // TracesOfWar
  2. ОСИМА Хироси // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.