Перайсці да зместу

Цеплавы акумулятар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хатні цеплавы акумулятар, які ператварае танную электрычнасць у цяпло і захоўвае яго ў керамічнай цэгле ў начны час, а днём вызваляе гэта цяпло

Цеплавы акумулятар — акумулятар, які назапашвае цеплату ў цепласілавых устаноўках. Служаць для выраўноўвання цеплавых і сілавых нагрузак і недапушчэння перабояў у забеспячэнні парай прамысл. установак. Бываюць пастаяннага і пераменнага ціску, пераважна паравадзяныя.