Цеплавы рух
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/Thermally_Agitated_Molecule.gif/220px-Thermally_Agitated_Molecule.gif)
Цеплавы рух — хаатычны рух мікрачасціц (малекул і атамаў), з якіх складаюцца ўсе целы.
Кінетычная энергія цеплавога руху расце разам з павышэннем тэмпературы.
Часціцы газаў хаатычна рухаюцца па ўсяму аб'ёму газа, часта саўдараючыся між сабой і са сценкамі сасуда.
Часціцы вадкасцяў вагаюцца каля сваіх палажэнняў раўнавагі, зрэдку пераскокваючы з аднаго такога палажэння ў іншае.
У цвёрдых целах цеплавы рух — павольнае ваганне часціц каля сваіх палажэнняў раўнавагі.