Перайсці да зместу

Цырк (фільм, 1936)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ЦыркM:
Постар фільма
Жанр музычны фільм[d], меладрама[d] і кінакамедыя
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Масфільм
Працягласць 94 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1936
IMDb ID 0028420
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Цырк» (руск.: Цирк) — савецкі камедыйны музычны мастацкі фільм, пастаўлены ў 1936 годзе рэжысёрам Рыгорам Аляксандравым па сцэнары, заснаваным на п’есе Ільі Ільфа, Яўгена Пятрова і Валянціна Катаева «Пад купалам цырка» для Маскоўскага мюзік-хола. Аўтары п’есы прыбралі свае імёны з тытраў з-за нязгоды з рэжысёрскай трактоўкай.

Дзеянне адбываецца ў СССР у 1930-я гады. Амерыканскі цыркавы атракцыён «Палёт на месяц» прыязджае на гастролі ў СССР. Зорка нумара Мэрыян Дыксан карыстаецца велізарным поспехам у савецкіх гледачоў. Але, ведаючы факты яе асабістага жыцця, стваральнік нумару немец Франц фон Кнэйшыц шантажуе і эксплуатуе яе.