Цэнтральна-Фларыдскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнтральна-Фларыдскі ўніверсітэт
англ.: University of Central Florida
Арыгінальная назва англ.: University of Central Florida
Заснаваны 1963
Студэнты 58 913[1] і 46 717[2]
Размяшчэнне Арланда, Фларыда, ЗША
Узнагароды
Сайт ucf.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэнтральна-Фларыдскі ўніверсітэт (англ.: University of Central Florida) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Арланда, штат Фларыда.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны ў 1963 годзе і адкрыў набор у 1968 годзе як Фларыдскі тэхналагічны ўніверсітэт з місіяй падрыхтоўкі персаналу для растучай касмічнай праграмы ЗША ў Касмічным цэнтры Кенэдзі і на станцыі касмічных сіл на мысе Канаверал.

Паколькі яго акадэмічная спецыялізацыя пашырылася за межы тэхнікі і тэхналогій, універсітэт быў перайменаваны ў 1978 годзе. Сёння ён працягвае мець моцную сувязь са сваімі касмічнымі каранямі, паколькі ён узначальвае Кансорцыум NASA Space Grant, а таксама заснаваў і кіруе Фларыдскім касмічным інстытутам.

Першапачатковы набор у канцы 1960-х гадоў склаў трохі менш 2 тысяч студэнтаў. У 2022 годзе колькасць студэнтаў перавысіла 68 тысяч з больш чым 150 краін, усіх 50 штатаў ЗША і акругі Калумбія. Універсітэт з’яўляецца другім па велічыні студэнцкім асяродкам сярод усіх дзяржаўных універсітэтаў ЗША.

Каледжы і школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мастацтваў і гуманітарных навук
  • Бізнес-адміністравання
  • Адукацыі і чалавечай дзейнасці
  • Інжынерныі і камп'ютарных навук
  • Аспірантуры
  • Хдароўя і грамадскі спраў
  • Медыцыны
  • Сястрынскай справы
  • Оптыкі і фатонікі
  • Менеджмента гасцінасці
  • Дакладных навук
  • Ганаровы каледж

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]