Арланда (Фларыда)
| Горад | |||||
| Арланда | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| англ.: City of Orlando | |||||
|
|||||
| 28°24′57″ пн. ш. 81°17′56″ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Штат | Фларыда | ||||
| Акруга | Орандж | ||||
| Мэр | Бадзі Даер | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1885 | ||||
| Першая згадка | 1875 | ||||
| Плошча | 286,7 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 34 м | ||||
| Тып клімату | вільготны субтрапічны | ||||
| Часавы пояс | UTC-5, летам UTC-4 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Шчыльнасць | 898,6 чал./км² | ||||
| Агламерацыя | 2 975 658 чалавек (2010) | ||||
| Афіцыйная мова | англійская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код |
+1 321 +1 407 |
||||
| Паштовыя індэксы | 32801 — 32899 | ||||
| FIPS | 12-53000 | ||||
| Іншае | |||||
| GNIS | 0288240 | ||||
|
|
|||||
| [cityoforlando.net cityoforlando.net] (англ.) | |||||
Арла́нда (англ.: Orlando) — пяты па велічыні горад штата Фларыда і самы буйны ўнутраны горад паўвострава Фларыда з насельніцтвам 2 975 658 чалавек (2010) ва ўсёй агламерацыі, што робіць яго 17-м па велічыні ў ЗША, шостым па велічыні мегаполісам у паўднёвай частцы Злучаных Штатаў і трэцім па велічыні мегаполісам у штаце Фларыда. Паводле ацэнкі Бюро перапісу насельніцтва ЗША, станам на 2013 год у горадзе пражывалі 255 483 чалавекі, што робіць горад 77-м у спісе гарадоў ЗША паводле колькасці насельніцтва і пятым у Фларыдзе. Арланда быў названы ў гонар Арланда Рыўса, паводле адной са здагадак, салдата арміі ЗША, які ўдзельнічаў ва другой вайне з семіноламі і загінуў у гэтай вобласці.
Арланда вядомы як сусветная сталіца тэматычных паркаў; у 2014 годзе яго славутасці, паркі, канферэнцыі і канвенцыі наведала звыш 62 мільёны наведвальнікаў[2]. Міжнародны аэрапорт Арланда (MCO) з’яўляецца трынаццатым па загружанасці аэрапорт у Злучаных Штатах і 29 сярод самых ажыўленых у свеце[3].
Найбольш вядомыя і самыя наведвальныя[4] у ЗША і за іх межамі славутасці Арланда ўтвараюць аснову індустрыі турызму: Дыснейуорлд, размешчаны прыкладна за 26 км на паўднёвы захад ад Арланда ў Лэйк Буена Віста, які размясціўся на тэрыторыі ў 24 тысячы гектараў (год адкрыцця — 1971); Юнівёрсал Рэзарт, які адкрыўся ў 1999 годзе як пашырэнне Юнівёрсал Студыяс Фларыда; SeaWorld; Gatorland; і Wet 'N Wild. За выключэннем Walt Disney World, большасць асноўных славутасцей размешчаны ўздоўж вуліцы Інтэрнэшнл Драйв. Горад таксама з’яўляецца адным з самых ажыўленых амерыканскіх гарадоў для правядзення канферэнцый і канвенцый.
Горад доўгі час з’яўляўся невялікім паселішчам у трапічнай забалочанай сельве, якая кішэла маскітамі і алігатарамі. Аднак, як і іншыя буйныя гарады «сонечнага пояса», Арланда хутка рос на працягу 1980-х гадоў і ў першым дзесяцігоддзі XXI стагоддзя. У Арланда размешчаны Універсітэт Цэнтральнай Фларыды, які з’яўляецца другім па колькасці студэнтаў у Злучаных Штатах. Арланда займае чацвёртае месца ў спісе найбольш прывабных для пражывання амерыканскіх гарадоў[5].
У расавым плане горад таксама зведаў моцныя змены. У 2000 годзе 50,8 % насельніцтва складалі белыя, 17,5 % — лацінаамерыканцы, 26,9 % — афраамерыканцы, 2,7 % — азіяты[6].
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Вальядалід, Іспанія (2006)
Гуйлінь, Кітай (1986)
Курытыба, Бразілія (1996)
Мантэрэй, Мексіка (2001)
Арэнбург, Расія (1997)
Рэйк’янесбайр, Ісландыя (1997)
Сена і Марна,Францыя (2002)
Тайнань, Тайвань (2001)
Ураясу, Японія (1991)
Валгаград, Расія (2008)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анжэла Уорнер (нар. 1992) — амерыканскі баскетбаліст.
Зноскі
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- ↑ Dineen, Caitlin. Orlando breaks visitation record in 2014. Orlando Sentinel (9 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы July 18, 2014. Праверана April 27, 2015.
- ↑ Passenger Traffic for past 12 months ending May 2011. Airports.org. Retrieved August 21, 2011.
- ↑ Murray, Valaer. List: America's Most-Visited Cities. Forbes.
- ↑ For Nearly Half of America, Grass Is Greener Somewhere Else; Denver Tops List of Favorite Cities | Pew Research Center’s Social & Demographic Trends Project(недаступная спасылка). Pewresearch.org. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана August 2, 2014.
- ↑ Orlando FL (Florida) ZIP codes, schools, jobs, demographics & more
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арланда (Фларыда)