Цюнлайшань
Выгляд
Цюнлайшань? | |
---|---|
кіт. 邛崃山 | |
Краіна | |
Рэгіён | Сычуань |
Горная сістэма | Сіна-Тыбецкія горы |
Найвышэйшая вяршыня | Сыгуняншань |
Вышыня | 6250 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цюнлайшань (кіт. спр. 邛崃山, піньінь Qiónglái shān) — горны хрыбет у Кітаі, частка Сіна-Тыбецкіх гор.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горы Цюнлай знаходзяцца ў Нгава-Тыбецка-Цянскай аўтаномнай акрузе правінцыі Сычуань. Яны працягнуліся з поўначы на поўдзень прыкладна на 250 км. Найвышэйшы пункт знаходзіцца ў паўднёвай частцы хрыбта — гара Сыгуняншань (6250 м).
Горы Цюнлай з’яўляюцца водападзелам дзвюх буйных рэк правінцыі Сычуань: на ўсход ад іх працякае рака Міньцзян, а на захад — рака Дадухэ .