Цюркан Сайлан
Цюркан Сайлан | |
---|---|
турэцк.: Türkan Saylan | |
Дата нараджэння | 13 снежня 1935[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 2009[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменніца, настаўніца, урач, актывіст |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цюркан Сайлан (турэцк.: Türkan Saylan; нар. 13 снежня 1935, Стамбул, Турцыя — 18 мая 2009, Стамбул, Турцыя) — турэцкі ўрач-дэрматолаг, акадэмік, пісьменнік, педагог і грамадскі дзеяч. Яна вядомая як заснавальнік дабрачыннага фонду «Асацыяцыя падтрымкі сучаснага жыцця» (турэцк.: Çağdaş Yaşamı Destekleme Derneği, ÇYDD).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Цюркан нарадзілася 13 снежня 1935 года ў Стамбуле, у сям’і Фасіха Галіп-Бея, аднаго з першых, хто стаяў ля вытокаў стварэння маладой Турэцкай Рэспублікі, а яе маці была швейцарка Лілі Міна Райман, якая ў замужжы прыняла іслам і ўзяла турэцкае імя Лэйла. Цюркян Сайлан была старэйшай з пяці братоў і сясцёр.
З 1944 па 1946 год яна вучылася ў пачатковай школе ў Кандзілі. З 1946 па 1953 год працягнула вучыцца ў школе для дзяўчынак у Кандзілі.
Скончыла стамбульскае медыцынскае вучылішча ў 1963 годзе.
З 1964 па 1968 год яна працавала ў бальніцы сацыяльнага забеспячэння ў Нішанташы і спецыялізавалася на захворваннях скуры.
У 1968 годзе яна пачала працаваць старшым асістэнтам на медыцынскім факультэце Стамбульскага універсітэта па спецыяльнасці дэрматалогія.
У 1971 годзе яна атрымала стыпендыю для далейшага навучання ў Англіі. У 1974 годзе яна працавала ў Францыі, а ў 1976 годзе — у Англіі.
У 1972 годзе яна стала выкладчыкам, а ў 1977 годзе прафесарам.
У 1976 годзе яна пачала змагацца з праказай і заснавала асацыяцыю па барацьбе з праказай.
У 1976 годзе яна пачала спецыялізавацца на лепры, была адным з заснавальнікаў Міжнароднага саюза праказы (ILU).
З 1981 па 2002 год, акрамя працы прафесарам ва ўніверсітэце, была галоўным урачом бальніцы па лячэнні праказы ў Стамбуле, якая належыць Міністэрству аховы здароўя Турцыі.
У перыяд з 1982 па 1987 год яна ўзначальвала навуковае аддзяленне медыцынскага факультэта па дэрматалогіі Стамбульскага універсітэта. З 1981 па 2001 год была дырэктарам дэрматалагічнага даследчага цэнтра ўніверсітэта.
Туркан Сайлан працавала кансультантам па лепры ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя да 2006 года. Яна прымала ўдзел у стварэнні лабараторыі паталогіі дэрмы, хваробы Бехчэта і паліклінікі па венерычных хваробам. На дабрачыннай аснове яна выконвала абавязкі галоўнага ўрача ў Стамбульскай бальніцы, дзе лячылі лепру, на працягу 21 года, паміж 1981 і 2002 гадамі. Яна таксама была членам Еўрапейскай акадэміі дэрматалогіі і венералогіі ў міжнародным таварыстве праказы[4]. Узнагароджана шматлікімі прэміямі і прызамі за сваю працу.
Памерла 18 мая 2009 года.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У 1957 годзе яна выйшла замуж. У шлюбе нарадзілася двое сыноў, адзін з іх стаў мастаком-графікам, а другі — урачом. У Сайлан таксама ёсць чатыры ўнукі[4].
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ The International Who's Who of Women 2006 — Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
- ↑ а б Angaben zur Mitgliedschaft Saylans im Hochschulrat(недаступная спасылка), Hürriyet, 3. Februar 2001, (türkisch)