Перайсці да зместу

Цітушкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цітушкі (укр.: Тітушки) — зборная назва наймітаў, часта люмпенізаваных крымінальных элементаў, гопнікаў, маладзёнаў, у тым ліку спартсменаў, якія выкарыстоўваліся ўкраінскай уладай падчас Еўрамайдана для прымянення фізічнай сілы і ўдзелу ў масавых сутыкненнях; у прыватнасці, для прадухілення дзейнасці апазіцыйных актывістаў і для дзеянняў супраць вулічных пратэстаў: правакацый, падпалаў машын, запалохванняў, збіцця і разгону дэманстрацый, уплыву на працэс галасавання на выбарах і г.д. Новыя украінскія ўлады лічаць даказаным выкарыстанне дзяржаўнымі служачымі праваахоўных органаў і спецслужбаў крымінальных бандыцкіх фарміраванняў «цітушак» супраць «Еўрамайдана».

Тэрмін з’явіўся ў маі 2013 года і паходзіць ад прозвішча спартсмена Вадзіма Цітушкі. Атрымаў шырокае распаўсюджванне з лістапада 2013 года, у перыяд Еўрамайдана. З канца студзеня 2014 года пры праўленні Партыі Рэгіёнаў выкарыстоўваліся пад выглядам народных дружын і добраахвотных памочнікоў міліцыі ў абарону абласных дзяржаўных адміністрацый у розных галінах. Таксама Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, паводле актывістаў Еўрамайдана, з’яўляецца арганізатарам інтрыг і правакатарам экстрэмізму і бандытызму падчас падзей Еўрамайдана шляхам пераапранання дзяржаўных служачых у цітушак з каардынацыяй іх супрацьпраўных дзеянняў, а таксама маюць дачыненне да фарміравання сітуацыі кровапраліцця з абодвух бакоў барыкад, што не даказана.