Еўрамайдан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Верхні рад, злева направа: сцяг Еўрасаюза, спявачка Руслана зачытвае рэзалюцыю Еўрамайдана, Еўрамайдан у Кіеве 27 лістапада.
Другі рад: народнае веча, 1 снежня.
Трэці рад, злева направа: елка, аздобленая сцягамі пратэстуючых; пратэстуючыя намагаюцца супрацьстаяць магчымаму штурму Кіеўскай гарадскай дзяржаўнай адміністрацыі; пастамент помніка Леніну, знесенага 8 студзеня.

Еўрамайдан (укр.: Євромайдан) — масавыя акцыі пратэсту ва Украіне. Пачалі адбывацца з 21 лістапада 2013 года пасля таго, як украінскі ўрад спыніў падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС. 29 лістапада пачалася новая хваля пратэстаў, бо на паседжанні Еўрапейскага партнёрства ў Вільнюсе не было парафіравана Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. 1 снежня ў дэманстрацыях на вуліцах Кіева прынялі ўдзел ад 350000 да 700000 чалавек.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Украіны, колькасць пацярпелых падчас сутычак у Кіеве з 18 лютага дасягнула 1 820 чалавек, з якіх 1 222 былі шпіталізаваныя. З пачатку сутыкненняў загінулі і памерлі 106 асоб (станам на 17.04.2014).[1]

Перадумовы

Палітыка — Партал:Палітыка
Украіна
Lesser Coat of Arms of Ukraine.svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Украіны

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Украіны


Прэзідэнт Украіны


Кабінет Міністраў


Вярхоўная Рада


Судовая сістэма


Адміністрацыйны падзел


Палітычная сістэма


21 лістапада 2013 года, за некалькі дзён да саміту ў Вільні, Кабінет Міністраў Украіны вырашыў прыпыніць працэс падрыхтоўкі да заключэння Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам. Распараджэнне пра гэта было афіцыйна апублікаванае прэм'ер-міністрам Украіны Мікалаем Азаравым.[2][3]

У адказ на гандлёвую экспартную блакаду Украіны Расіяй Кабінет Міністраў таксама даручыў міністэрствам і ведамствам «прыняць меры … накіраваныя на развіццё гандлю, вытворчай кааперацыі і абмен тэхналогіямі з дзяржавамі — членамі СНД». Паводле словаў Мікалая Азарава, гэта рашэнне абумоўленае немагчымасцю правядзення мадэрнізацыі эканомікі ў сціснутыя тэрміны для падтрымання канкурэнцыі з еўрапейскім вытворцамі, якая паўстане ў выпадку падпісання Пагаднення, павелічэннем знешніх даўгоў Украіны, у прыватнасці перад МВФ і неўрэгуляванымі гандлёвымі адносінамі з Расійскай Федэрацыяй.[4][5][6][7]

Акрамя таго, Вярхоўная Рада Украіны своечасова не прыняла еўраінтэграцыйныя законы (аб пракуратуры, змены ў выбарчае заканадаўства і лячэнне зняволеных за мяжой), якія былі ўмовай падпісання Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС.[7]

Ход падзей

21 лістападу ад 1 да 2 тысяч чалавек выйшлі на Майдан Незалежнасці, там яны правялі мітынг у падтрымку еўраінтэграцыі. У мітынгу таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі апазіцыі: Арсень Яцанюк, Віталь Клічко, Алег Цягнібок.Людзі таксама паспрабавалі прайсці да Адміністрацыі прэзідэнта, але туды іх не пусціла спецпадраздзяленне «Беркут»[8].

24 лістапада 2013 года адбыўся найбуйнейшы мітынг апазіцыі за перыяд прэзідэнцкага праўлення Віктара Януковіча, калоны мітынгоўцаў расцягнуліся на ўвесь Крэшчацік (ад Бульвара Шаўчэнкі да Еўрапейскай плошчы) — паводле ацэнак апазіцыі, мітынг сабраў 150 тысяч чалавек, паводле ацэнак міліцыі — 50 тысяч чалавек. Гэты мітынг аднагалосна ўхваліў «патрабаванні Еўрамайдана»:

  1. Адстаўка ўрада Азарава за здраду нацыянальных інтарэсаў.
  2. Правядзенне 27 лістапада (гэта значыць да саміту ў Вільні) пазачарговай сесіі Вярхоўнай Рады, на якой павінныя быць прынятыя ўсе неабходныя еўраінтэграцыйныя законы, у тым ліку і закон аб вызваленні Юліі Цімашэнкі. У выпадку непрыняцця гэтых законаў Еўрамайдан патрабуе роспуску парламенту і правядзення пазачарговых выбараў.
  3. Плошча патрабуе ад Януковіча адмяніць рашэнне аб прыпыненні падрыхтоўкі да асацыяцыі з ЕС, вызваліць Цімашэнка падпісаць «Пагадненне аб асацыяцыі Украіны і Еўрасаюза» на саміце ў Вільні. У выпадку непадпісання «Пагаднення аб асацыяцыі» Майдан патрабуе імпічменту Януковіча за здраду нацыянальных інтарэсаў.
  4. Таксама Еўрамайдан: — звяртаецца:
  • Да краін Захаду з заклікам — увесці персанальныя санкцыі супраць Януковіча і прадстаўнікоў яго ўлады з боку Захаду;
  • Да кіраўніцтва ЕС з заклікам — не зачыняць Украіне дзверы ў Еўропу, стварыць умовы для падпісання асацыяцыі пасля змены ўлады ва Украіне[9][10].
«Марш мільёнаў», 8 снежня.

8 снежня ў Кіеве адбыўся «Марш мільёнаў» або «Народнае веча», у якім прыняла ўдзел каля сотні тысяч чалавек[11]. Падчас яга апазіцыя дала Віктару Януковічу 48 гадзін на выкананне патрабаванняў Майдана, паабяцаўшы блакаваць яго рэзідэнцыю «Межыгор'е». Тады ж павалілі помнік Леніну на Бесарабскай плошчы ў Кіеве, актывісты будавалі барыкады, каб блакаваць урадавыя будынкі. Аднак спецпадраздзяленні міліцыі разбурылі іх, а ў ноч з 10 на 11 снежня спрабавалі разагнаць Еўрамайдан. На працягу ночы колькасць пратэстоўцаў узрасла, міліцыя не адважылася на больш жорсткі штурм.

Далейшыя падзеі развіваліся драматычна, асабліва пасля таго, як кантраляваная тагачаснай уладай Вярхоўная Рада 16 студзеня 2014 прыняла пакет законаў, якія, на думку апазіцыі і праваабаронцаў, істотна абмяжоўвалі грамадзянскія правы. Гэта стала каталізатарам жорсткага супрацьстаяння з уладай.

Актывісты Еўрамайдану звярнуліся да штурму адміністрацыйных будынкаў, супрацьстаяння спецпадраздзяленням міліцыі. Тыя, у сваю чаргу, ўжылі да дэманстрантаў вадамёты і іншыя спецсродкі. Мітынгоўцы таксама звярнуліся да радыкальных дзеянняў — запальвалі аўташыны, каб дым і смурод не дазваляў спецназаўцам прасунуцца ўглыб Майдана Незалежнасці.

22 студзеня 2014 года падчас супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага былі забітыя агнястрэльнай зброяй Сяргей Нігаян, армянін па паходжанні, і беларус Міхаіл Жызнеўскі. Памерлі ад траўмаў Раман Сенік і Аляксандр Бадэр.

Еўрамайдан працягваліся па ўсёй Украіне. Праціўнікі ўлады захоплівалі адміністрацыйныя будынкі, збіралі мітынгі.

18-20 лютага спецпадраздзяленні міліцыі ўжылі агнястрэльную зброю. Усяго было забіта больш за 100 актывістаў еўрамайдану, тысячы — траўмаваныя. Падчас сутыкненняў, па дадзеных МУС, загінулі таксама 19 міліцыянтаў[12].

20 лютага Вярхоўная Рада прыняла пастанову, якой прызнала незаконнымі дзеянні сілавікоў, забараніла выкарыстанне зброі супраць мітынгоўцаў.

21 лютага лідары апазіцыі падпісалі пагадненне з Віктарам Януковічам аб урэгуляванні крызісу ва Украіне, але ў гэты ж дзень увечары грамадскія актывісты Майдана асудзілі любыя дамоўленасці з прэзідэнтам і папярэдзілі аб штурме яго адміністрацыі.

Віктар Януковіч таемна пакінуў Кіеў, і, як высветлілася, праз Крым, морам, дабраўся да Расіі. Пасля ён апублікаваў відэазварот, у якім назваў падзеі ва Украіне «дзяржаўным пераваротам».

Ахвяры

У выніку сутыкненняў пратэстуючых з сіламі МУС Украіны з 30 лістапада 2013 г. загінула 100 чалавек, у тым ліку 16 міліцыянтаў[13].

Першым з загінулых пратэстуючых стаў Павел Мазурэнка, які сканаў пасля збіцця 18 снежня 2013 года. Існуе прынамсі дзве версіі гібелі мужчыны: канфлікт з супрацоўнікамі прыватнай ахоўнай фірмы або канфлікт з супрацоўнікамі МУС[14]. Прынамсі пяць чалавек з загінулых пратэстуючых з'яўляліся грамадзянамі іншых краін, адзін з іх — Міхаіл Жызнеўскі, з'яўляўся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Жызнеўскі прыехаў на Еўрамайдан на заданне газеты як няштатны карэспандэнт[15]. Усе мірныя пратэстуючыя, што загінулі падчас абвастрэння палітычнай сітуацыі ва Украіне, на цяперашні час вядомыя як нябесная сотня (укр.: небесна сотня). 24 лютага 2014 года Вярхоўная Рада даручыла надаць усім загінулым на Еўрамайдане званне Герояў Украіны[16].

З-за сутыкненняў супрацоўнікаў МУС з украінскімі пратэстуючымі пэўную колькасць ахвяр панеслі таксама супрацоўнікі міліцыі. Паводле звестак на 21 лютага 2014 года паведамляецца пра 16 загінулых міліцыянтаў[17]. Першыя загінулыя сілавікі з'явіліся ў сярэдзіне лютага 2014 года[18].

Пратэсты па-за межамі Украіны

Мітынг у Парыжы, Францыя

Акцыі падтрымкі прыхільнікаў еўраінтэграцыі прайшлі і за межамі Украіны. 24 лістапада ўкраінцамі і мясцовай дыяспарай былі праведзены акцыі ў Польшчы, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Італіі, Швецыі, Аўстрыі, Чэхіі, Балгарыі, ЗША, Канадзе[19].

26 лістапада акцыі прайшлі ў Варшаве, Кракаве, Лодзі, Познані, Вроцлаве, Катавіцах, Любліне, Жэшаве, Ольштыне, Эльблонгу, Замасце, Бялым Бору, Лондане, Парыжы, Мюнхене, Берліне, Франкфурце, Штутгарце, Будапешце, Осла, Бергене, Стакгольме, Мальмё, Лундзе, Вене, Вільні, Тбілісі, Таронта (каля 150 чалавек), Вініпегу (больш за 100 чалавек), Саскатуне, Эдмантане (каля 150 чалавек), Сафіі, Гаазе.

29 лістапада на польска-ўкраінскай мяжы на перасячэнні ў Медыка палякі і ўкраінцы стварылі жывы ланцуг як сімвал салідарнасці паміж дзвюма краінамі, і ў знак падтрымкі Еўрамайдана[20].

1 і 2 снежня акцыі салідарнасці прайшлі ў некалькіх гарадах Канады і ЗША[21].

2 снежня ля пасольства Украіны ў Маскве адбыўся пікет у падтрымку Еўрамайдана. 11 чалавек былі затрыманы паліцыяй і пазней адпушчаныя з-за парушэння працэдуры[22].

4 снежня Палац культуры і навукі ў Варшаве быў падсвечаны ў сіні і жоўты колеры ў знак падтрымкі Украіны[23].

Вынікі

28 студзеня 2014 г. прэзідэнт В. Януковіч прыняў адстаўку ўраду прэм'ера М. Азарава і прызначыў Сяргея Арбузава ў якасці выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра[24][25]. 20 лютага ўрад ЗША скасаваў візы 20 прадстаўнікам кіраўніцтва Украіны[26].

21 лютага Вярхоўная Рада прагаласавала за вяртанне Канстытуцыі 2004 года, якая абмяжоўвала паўнамоцтвы прэзідэнта[27], у гэты ж дзень былі ўхвалены папраўкі ў заканадаўства, якія дазволілі на наступны дзень вызваліць былога прэм'ер-міністра Ю. Цімашэнку[28].

22 лютага Вярхоўная Рада адхіліла прэзідэнта Януковіча ад пасады праз імпічмент, прызначыла датэрміновыя выбары прэзідэнта на 25 мая[29], а таксама надала пасаду кіраўніка Вярхоўнай Рады (спікера) Аляксандру Турчынаву[30]. На наступны дзень быў прызначаны выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны, якім стаў новы спікер Турчынаў[31].

25 лютага выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Арсэн Авакаў падпісаў загад № 144 «Пра ліквідацыю спецыяльных падраздзяленняў міліцыі грамадзянскай бяспекі „Беркут”»[32].

27 лютага прэм'ер-міністрам краіны быў прызначаны адзін з лідараў колішняй апазіцыі, Арсеній Яцанюк[33].

28 лютага ўрад Швейцарыі замарозіў банкаўскія рахункі Януковіча і 19 яго саюзнікаў (былыя прэм'ер Азараў і яго намеснік Сяргей Арбузаў, кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Андрэй Клюеў і яго брат-прадпрымальнік Сяргей Клюеў, міністры ўнутраных спраў Віталь Захарчанка і юстыцыі Алена Лукаш, генеральны пракурор Віктар Пшонка, мэр Харкава Генадзь Кернес)[34]. У гэты ж дзень адхілены і былы прэзідэнт краіны Віктар Януковіч, месцазнаходжанне якога цягам некалькіх дзён было невядомым, апынуўся на тэрыторыі Расіі і даў прэс-канферэнцыю, на якой заявіў, што дагэтуль лічыць сябе прэзідэнтам Украіны[35].

3 сакавіка ўрад Украіны скасаваў распараджэнне пра прыпыненне працэсу Асацыяцыі з Еўрасаюзам[36]. 21 сакавіка прэм'ер Украіны А.Яцанюк падпісаў у Бруселі (Бельгія) з 28 кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў ЕС частку Пагаднення аб асацыяцыі, датычную палітычнага ўзаемадзеяння, бяспекі і змагання супраць тэрарызму[37].

У 2015 годзе Віктар Януковіч па-ранейшаму называе сябе легітымным прэзідэнтам Украіны. Новая ўлада, нягледзячы на абяцанні, не змагла расследаваць злачынствы супраць Еўрамайдану і давесці справу аб заказчыках і выканаўцах масавых забойстваў на Майдане ў суд. У Генеральнай пракуратуры Украіны прызнаюць, што за вялікай колькасці ахвяр і пацярпелых расследаванне можа расцягнуцца на гады[38].

Гл. таксама

Зноскі

  1. www.moz.gov.ua
  2. Уряд прийняв розпорядження про призупинення процесу підготовки до укладання Угоди про асоціацію з ЄС (укр.) . Урядовий портал. Праверана 21 лістапада 2013.
  3. Азаров відмовився від Угоди про асоціацію з ЄС (укр.) . Українська правда. Праверана 21 лістапада 2013.
  4. Азаров каже, що від ЄС його відігнав МВФ, тому він пішов до Росії (укр.) . Українська правда. Праверана 22 лістапада 2013.
  5. Азаров подякував опозиції за борги перед МВФ і пішов з Ради. 24 канал. Праверана 22 лістапада 2013.
  6. Я не бачу ніякої трагедії, — Азаров про відмову від асоціації (укр.) . 24 канал. Праверана 22 лістапада 2013.
  7. 7,0 7,1 Війна нервів чи кінець євроінтеграції?. Deutsche Welle. Праверана 21 лістапада 2013.
  8. Противники приостановки евроинтеграции Украины вышли на улицы Киева // Newsru.com, 22.11.2013 http://www.newsru.com/world/22nov2013/ukr.html
  9. Неабходна задаць title= і url= для шаблону {{cite web}}. «Левы бераг» . Газета «Новы час». Праверана 13 снежня 2013.
  10. Євромайдан висунив вимоги до влади [відео]. 5 канал. 24.11.2013 (укр.) 
  11. http://www.pravda.com.ua/news/2013/12/8/7005373/ (укр.) 
  12. http://www.bbc.com/ukrainian/politics/2015/11/151120_second_anniversary_euromaidan_sd
  13. Неабходна задаць title= і url= для шаблону {{cite web}}. . Наша Ніва. Праверана 8 сакавіка 2014.
  14. УНІАН. У МВС назвали причину загибелі чоловіка, побитого "за Майдан" // УНІАН. — 2014.
  15. Неабходна задаць title= і url= для шаблону {{cite web}}. . Радыё «Свабода». Праверана 2 сакавіка 2014.
  16. UNN. Рада доручила присвоїти загиблим на Майдані звання "Герой України" // UNN. — 2014.
  17. gazeta.ua. В боях у Києві загинули вже 16 міліціонерів // gazeta.ua. — 2014.
  18. Цензор.нет. МВД: От огнестрельных ранений погибло девять милиционеров // Цензор.нет. — 2014.
  19. Goncharova, Olena Ukrainians find help abroad in their struggles, updated.(англ.) 
  20. Żywy łańcuch poparcia dla protestujących na Ukrainie - TVP Regionalna - Telewizja Polska S.A.(польск.) 
  21. Marta Gold Hundreds rally in support of Ukraine protestors.
  22. В Москве из ОВД отпущены ўчастники пикета ў посольства Украины. Svoboda.org.
  23. http://tvnwarszawa.tvn24.pl/informacje,news,palac-kultury-w-kolorach-flagi-ukrainy,107683.html (польск.) 
  24. Неабходна задаць title= і url= для шаблону {{cite web}}. . Еўрарадыё. Праверана 28 лютага 2014.
  25. Украінская Праўда. Прем'єром поки попрацює Арбузов // Украінская Праўда. — 2014.
  26. Неабходна задаць title= і url= для шаблону {{cite web}}. . Радыё «Свабода». Праверана 28 лютага 2014.
  27. Неабходна задаць title= і url= для шаблону {{cite web}}. . Радыё «Свабода». Праверана 2 сакавіка 2014.
  28. Неабходна задаць title= і url= для шаблону {{cite web}}. . Наша Ніва. Праверана 28 лютага 2014.
  29. Неабходна задаць title= і url= для шаблону {{cite web}}. . Наша Ніва. Праверана 28 лютага 2014.
  30. Постанова Верховної Ради України. Про Голову Верховної Ради України (укр.) . Вярхоўная Рада Украіны. Праверана 1 сакавіка 2014.
  31. Проект Постанови про Покладення на Голову Верховної Ради обов'язків Президента України згідно із ст.112 Конституцією України (укр.) . Афіцыйны партал Вярхоўнае Рады Украіны. Вярхоўная Рада Украіны. Праверана 1 сакавіка 2014.
  32. Неабходна задаць title= і url= для шаблону {{cite web}}. . Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 28 лютага 2014.
  33. Неабходна задаць title= і url= для шаблону {{cite web}}. . Радыё «Свабода». Праверана 2 сакавіка 2014.
  34. Неабходна задаць title= і url= для шаблону {{cite web}}. . Наша Ніва. Праверана 28 лютага 2014.
  35. Неабходна задаць title= і url= для шаблону {{cite web}}. . Радыё «Свабода». Праверана 2 сакавіка 2014.
  36. Памылка ў зносках: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named belapan
  37. Неабходна задаць title= і url= для шаблону {{cite web}}. . Звязда. Праверана 21 сакавіка 2014.
  38. http://www.bbc.com/ukrainian/politics/2015/11/151120_second_anniversary_euromaidan_sd

Зноскі

Спасылкі