Ябацькі
Ябацькі — зборны тэрмін, які ўзнік у жніўні 2020 года ў Беларусі для наймення радыкальных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў беларускім грамадстве і сродках масавай інфармацыі[1].
Некаторыя ябацькі лічаць, што яны апрыёры маюць падтрымку з боку мясцовых уладаў і лаяльнасць з боку праваахоўных органаў, таму паводзяць сябе вельмі агрэсіўна[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
19 жніўня 2020 года Telegram-канал «Пул Першага», які курыруе прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваў стыкеры ў яго падтрымку «ЯМыБатька»[3]. Вядома, што «Бацькам» у Беларусі Лукашэнку, насуперак распаўсюджанаму міфу, называлі рэдка, тым больш — у апошнія гады. Пры гэтым менавіта так Лукашэнку ўвесь час называлі ў Расіі, што ўмацавала шмат каго ў Беларусі ў меркаванні, што гэты слоган — вынаходства менавіта расійскіх палітычных тэхнолагаў і прапагандыстаў[4][5]. Падазрэнні ў расійскім следзе ўмацаваліся, калі 21 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што замест беларускіх тэлевізійшчкаў, якія звольніліся ў знак пратэсту супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах і беспрэцэдэнтнага гвалту пасля выбараў, будзе працаваць «рускі дэсант»[6][7].
Вельмі хутка ўдзельнікі акцый пратэсту скарацілі лозунг прыхільнікаў Лукашэнкі да зычнага «ЯБацька», які адразу атрымаў адмоўную канатацыю з-за асацыятыўнай блізасці да непрыстойнай лексікі[4]. Спроба прэс-службы Лукашэнкі зрабіць яму піяр дала зусім іншы эфект — з-за адкрытай нецэнзурнай немілагучнасці гэты выраз адразу стаў прадметам гумару і пародый. Прыхільнікі Лукашэнкі хутка ад яго адмовіліся, пры гэтым іх сталі з тае пары называць ябацькамі праціўнікі Лукашэнкі.
24 снежня 2020 года ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў ў эфіры тэлеканала АНТ назваў сябе «ябацькай» на пытанне тэлевядучага «вы — ябацька?»[8].
У 2021 годзе з’явіўся тэрмін ябацюшка для абазначэння праваслаўных святароў, якіх замацоўваюць за школамі, і пра тых, хто апраўдвае гвалт з боку сілавікоў або кажа, што царква — не месца для абмеркавання палітыкі[9].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Фотофакт: «Ябатьки» испортили авто стоимостью от $200 тысяч
- ↑ В Бресте сумасшедший «ябатька» напал на врача скорой помощи
- ↑ Telegram-канал опубликовал стикеры в поддержку Лукашенко с овцами и ОМОН
- ↑ 4,0 4,1 Оливки и ябатинг. Понятный словарик протестов-2020 Архівавана 30 снежня 2020.
- ↑ Двойка за пиар. Топ-5 ошибок Лукашенко Архівавана 14 студзеня 2021.
- ↑ Лукашенко подтвердил, что на БТ приехали работать россияне «с самого продвинутого телевидения»
- ↑ «Я-батька» не сработал. В России оценили эффективность российских pr-экспертов, приехавших в Беларусь Архівавана 14 студзеня 2021.
- ↑ «Я — „ябатька“». Военком Гомельщины рассказал о благополучии белорусской молодёжи(руск.) . Открытые медиа. Новости (25 снежня 2020). Праверана 14 студзеня 2021.
- ↑ Сустрэлі ў тэлеграме новае слова: ябацюшка. Еўрарадыё