Чацвертая паліцэйская часць Мінска
Чацвертая паліцэйская часць Мінска — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка дарэвалюцыйнага Мінска ў XIX — пачатку XX стст. Яе тэрыторыя ад Першай і Трэцяй паліцэйскіх часцей адасаблялася Свіслаччу, Маскоўска-Брэсцкай чыгункай і Каломенскай вуліцай, а ад Пятай — Маскоўскай вуліцай і рэйкамі Лібава-Роменскай чыгункі.
Утварылася ў сувязі з развіццём Мінску ў паўднёва-заходнім кірунку праз пракладку Маскоўска-Брэсцкага (1871) і Лібава-Роменскага (1873) чыгуначных шляхоў.
Пераважала драўляная хаатычная забудова з мноствам тупіковых вулачак і завулкаў. На прылеглай да Віленскага і Брэсцкага вакзалаў тэрыторыях сустракаліся камяніцы і брукаваныя вуліцы. На тэрыторыі адзінкі размяшчаліся шматлікія фабрыкі, заводы, чыгуначныя майстэрні і аптовыя склады.
Жыхары — прамысловыя працоўныя, чыгуначнікі, дробныя гандляры. Як і жыхары Трэцяй паліцэйскай часці, яны мелі невялікія сады і гароды.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.