Перайсці да зместу

Лібава-Роменская чыгунка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лібава-Роменская чыгунка
Лібава-Роменскі вакзал у Мінску. Цяпер на яго месцы вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі
Лібава-Роменскі вакзал у Мінску. Цяпер на яго месцы вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі
Гады працы: 18761918
Краіна: Расійская імперыя
Горад кіравання: Мінск
Стан: увайшла ў склад Заходніх чыгунак
Будынак упраўлення Лібава-Роменскай чыгункі ў Мінску (вул. Кірава 11)

Лібава-Роменская чыгунка — чыгуначная лінія, якая ў 18771919 гады звязвала беларускія губерні Расійскай імперыі з партамі Балтыйскага мора і Украінай.

Канцэсія на пабудову дарогі была перададзеная Галоўнаму таварыству расійскіх чыгунак у 1856 годзе, але тады яна не была пабудавана праз адсутнасць капіталу. Потым дамова была перададзеныя інжынеру фон Меку. Казной чыгунка выкуплена 1 мая 1891 года.

Агульная працягласць дарогі склала 1275 вёрст. Чыгунка ўводзілася ў эксплуатацыю асобнымі дзялянкамі: Лібава (Ліепая) — Кашадары, 294 вярсты, у верасні 1871 года; Новая Вільня (цяпер гарадскі раён Вільні) — Мінск, 173 вярсты, у студзені 1873 года; Мінск — Бабруйск, 139,5 вярсты, у верасні 1873 года; Бабруйск — Гомель, 141,8 вярсты, у лістападзе 1873 годзе; Гомель — Бахмач, 184 вярсты ў студзені 1874 годзе. Дарога ўлучала таксама дзялянку Кашадары — Вільня Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі.

Віленскі (Лібава-Роменскі) вакзал у Мінску. Выгляд з боку горада.

Скразны рух цягнікоў ад Лібавы да места Ромны пачаўся 15 ліпеня 1874 года. На тэрыторыі Беларусі дарога перакрыжоўвалася ў Мінску з Маскоўска-Брэсцкай, у Жлобіне з Пецярбургска-Адэскай, у Гомелі з Палескімі чыгункамі. Буйнымі чыгуначнымі станцыямі на Беларусі з'яўляліся Беразіна, Бабруйск, Гомель, Жлобін, Мінск, Маладзечна.

Важнае значэнне ў перавозках па чыгунцы адводзілася хлебным грузам. Сярэдняя загрузка таварнага вагона складала 600 пудоў. Па Лібава-Роменскай чыгунцы ў 1890 годзе было перавезена 1 085 019 пасажыраў. Збор з іх склаў 1 281 144 руб. У 1896 годзе было ўжо перавезена 1 516 000 пасажыраў, а грузаў — 185 623 пуды. Агульная сума валавога даходу склала 14 966 719 руб. У 1910 годзе было перавезена 3,5 млн пасажыраў і 355 млн пудоў грузаў.

Лібава-Роменская чыгунка ў 1911 годзе налічвала 444 паравозы, 439 пасажырскіх і 11 632 грузавыя вагоны. Разам з Маскоўска-Брэсцкай, Рыга-Арлоўскай і Палескімі чыгункамі яна садзейнічала развіццю прамысловасці, гарадоў, рыначных адносін на Беларусі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года дарога была нацыяналізавана і падпарадкавана Наркамату шляхоў зносін РСФСР. У 19201921 гадах частка Лібава-Роменскай чыгункі адышла да Латвіі, Літвы і Польшчы.[1]

Зноскі