Пятая паліцэйская часць Мінска
Пятая паліцэйская часць Мінска — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка дарэвалюцыйнага Мінска ў канцы XIX — пачатку XX стст. Улучала паўночна-заходнюю ўскраіну Мінска, што была вылучаная з другой часці ў 1899 годзе. Найбяднейшы з усіх раёнаў горада.
Складалася з драўляных, часам трухлявых хат і патанаючых у брудзе вуліц. На тэрыторыі раёна размяшчаліся асобныя фабрычныя прадпрыемствы і гандлёвыя крамы (на падыходзе да Нямігі), а таксама дамы цярпімасці.
Сярод жыхароў гэтай часткі горада земляробства і жывёлагадоўля атрымалі асабліва шырокае распаўсюджанне. Некалькі вуліц тут насялялі татары-агароднікі, суцэльныя кварталы займалі сяляне-хлебаробы. Домаўладальнікі, што жылі бліжэй да цэнтра, здавалі кватэры працоўным, чыноўнікам, гімназістам.
У 1900 годзе прыстаў 5-й часці рапартаваў паліцмайстру горада пра тое, што зямля, большай часткай, належыць землеўласнікам з татараў і толькі нязначна самому гораду ў наступных прадмесцях: Пляшчанка (раён вуліц Р. Люксембург і К. Лібкнехта), Нядзведжына (вул. Харкаўская), Тучынка (пачатак вул. Харкаўскай), Міхалянка (раён вул. Лынькова, Чыгладзэ i Альшэўскага), Кальварыя (гэтая назва зноў вернутая).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Разалія Александровіч. Татарскі след у назвах зямлі беларускай Архівавана 24 лістапада 2019. // «Беларусь у ХХ стагоддзі». Вып. 3. — Мн.: 2004.