Самка 19-23 мм (да 27 мм), рабочыя 11-17 мм, самцы 11-22 мм. Верх грудзей у чорных валасінках, пярэдняспінка з перавяззю з рудавата-жоўтых валасінак. Тэргіты брушка з чатырма перавязямі: 1-ы, 3-і і частка 4-га тэргіту ў чорных валасінках, 2-й тэргіт — у рудавата-жоўтых, 5-ы і частка 4-га тэргіту ў белых або светла-жоўтых валасінках.