Чынандэга
Выгляд
Горад
Чынандэга
Chinandega
| ||||||||||||||||||||||
Чынандэга (ісп.: Chinandega) — горад у Нікарагуа.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад Чынандэга размешчаны на крайнім паўночным захадзе Нікарагуа, у 20 кіламетрах ад ціхаакіянскага ўзбярэжжа гэтай краіны, і з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента Чынандэга. Гэты горад таксама ляжыць у 134 кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы Нікарагуа — Манагуа. Колькасць насельніцтва — 133 700 чалавек (на 2004 год).
Клімат трапічны, вільготны. Глеба тут урадлівая, што дапамагае збіраць добрыя ўраджаі апельсінаў, цукровага трыснягу, бавоўны і бананаў. Сярэднегадавая тэмпература +28 °С. Перыяд дажджоў — з мая па кастрычнік, затым наступае засушлівы перыяд.