Чырвоны аксаміт
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/Red_Velvet_Cheese_cake.jpg/220px-Red_Velvet_Cheese_cake.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/Red_velvety_cheesecake_-_23365.jpg/220px-Red_velvety_cheesecake_-_23365.jpg)
Чырвоны аксаміт — шакаладны торт цёмна-чырвонага, ярка-чырвонага або чырвона-карычневага колеру. Традыцыйна гатуецца як пластовы пірог з глазурай з вяршковага сыру. Торт вылучаецца вільготнай сярэдзінкай і яркім чырвона-белым выглядам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Аксамітны торт» без слова «чырвоны» існаваў яшчэ ў перыяд пасля грамадзянскай вайны ў ЗША. Такое імя дэсерт атрымаў за далікатную, вільготную і мяккую тэкстуру. Пачынаючы з XIX стагоддзя, мяккі «аксамітны» торт пачаў падавацца як вытанчаны дэсерт. Прыблізна ў той жа час з’явіўся торт «Ежа д’ябла». Розніца паміж двума тортамі заключаецца ў тым, што ў торце «Чырвоны аксаміт» выкарыстоўваецца какава, а ў торце «Ежа д’ябла» — шакалад.
Калі менавіта торт «Чырвоны аксаміт» стаў чырвоным, дакладна не вядома. Цяпер для афарбоўвання торта выкарыстоўваюць буракі альбо чырвоны фарбавальнік.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Для гатавання торта выкарыстоўваюць муку, цукар, алей, кефір, яйкі, вяршкі, какаву і буракі ці чырвоны харчовы фарбавальнік. Звычайна выкарыстоўваецца глазура з вяршковага сыру ці крэмавая глазура.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чырвоны аксаміт