Буракі
Jump to navigation
Jump to search
Буракі | |||||||||||||||
![]() Цукровы бурак | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Beta L. (1753) | |||||||||||||||
|
Буракі́ (Beta) — род кветкавых раслін падсямейства лебядовых.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны.
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
Адрозніваецца 6 відаў (па іншых звестках 15). Пашыраны ў Заходняй Еўропе, Міжземнамор’і, Заходняй Азіі, Індыі, вырошчваюць таксама ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, Аўстраліі. У культуры буракі звычайныя караняплодныя, да якіх належаць групы разнавіднасцей цукровых, сталовых і кармавых буракоў.
Значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Пачалі спажываць карані буракоў у III—I ст. да н.э. У канцы XII ст. з’явіліся ў культуры кармавыя формы, у XVIII—XIX ст. — цукровыя. На Беларусі буракі ў культуры з 1830-х гадоў. На бураках паразітуе бураковая нематода (Heterodera schachtii).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ У многіх класіфікацыяў Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пярэднеў У. Буракі // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.