Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні 2019
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/1/1f/%D0%A7%D1%8D%D0%BC%D0%BF%D1%96%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D1%82_%D0%95%D1%9E%D1%80%D0%BE%D0%BF%D1%8B_%D0%BF%D0%B0_%D1%84%D1%96%D0%B3%D1%83%D1%80%D0%BD%D1%8B%D0%BC_%D0%BA%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%96_2019_%28%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%88%D0%B0%29.jpg/220px-%D0%A7%D1%8D%D0%BC%D0%BF%D1%96%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D1%82_%D0%95%D1%9E%D1%80%D0%BE%D0%BF%D1%8B_%D0%BF%D0%B0_%D1%84%D1%96%D0%B3%D1%83%D1%80%D0%BD%D1%8B%D0%BC_%D0%BA%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%96_2019_%28%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%88%D0%B0%29.jpg)
Чэмпіяна́т Еўро́пы па фігу́рным ката́нні 2019 — спаборніцтва сярод фігурыстаў еўрапейскіх краін, якое прайшло ў Мінску на «Мінск-Арэне» з 21 па 27 студзеня 2019 года[1]. Спартсмены выступілі ў чатырох катэгорыях: мужчынскае і жаночае адзіночнае катанне, парнае фігурнае катанне і танцы на лёдзе.
Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]
145 спартсменаў прадставілі 34 краіны, сярод іх 37 прадстаўнікоў мужчынскага адзіночнага катання, 36 прадстаўніц жаночага адзіночнага катання, 11 спартыўных пар і 25 пар у танцах на лёдзе[2].
Расклад[правіць | правіць зыходнік]
- 21 студзеня: афіцыйная трэніроўка.
- 22 студзеня: афіцыйная трэніроўка.
- 23 студзеня:
- 11:00. Жанчыны. Кароткая праграма;
- 18:00. Цырымонія адкрыцця;
- 18:45. Пары. Кароткая праграма.
- 24 студзеня:
- 12:00. Мужчыны. Кароткая праграма;
- 19:00. Пары. Адвольная праграма.
- 25 студзеня:
- 11:30. Танцы на лёдзе. Рытмічны танец;
- 18:00. Жанчыны. Адвольная праграма.
- 26 студзеня:
- 11:15. Мужчыны. Адвольная праграма;
- 16:25. Танцы на лёдзе. Адвольны танец.
- 27 студзеня:
- 15:00. Гала-канцэрт.
Пераможцы і прызёры[правіць | правіць зыходнік]
Дысцыпліны | Золата | Срэбра | Бронза |
Мужчыны | ![]() |
![]() |
![]() |
Жанчыны | ![]() |
![]() |
![]() |
Спартыўныя пары | ![]() |
![]() |
![]() |
Танцы на лёдзе | ![]() |
![]() |
![]() |
Чэмпіёнам Еўропы ў сёмы раз стаў іспанец Хаўер Фернандэс, для якога гэты турнір стаў апошнім у прафесійнай кар'еры спартсмена. Стаць сяміразовым чэмпіёнам Еўропы атрымлівалася да гэтага толькі расіяніну Яўгену Плюшчанку. Але Фернандэс адзіны, каму ўдалося перамагчы на кантынентальным турніры сем разоў запар[3].
Зноскі
- ↑ "111 чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні стартаваў на лёдзе «Мінск-Арэны»". Белтэлерадыёкампанія. 23 Студзеня 2019. Архівавана з арыгінала 12 верасня 2020. Праверана 2019-01-24.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ zviazda.by
- ↑ zviazda.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні 2019
- Афіцыйны сайт Архівавана 21 студзеня 2019.
- Інфаграфіка БелТА(недаступная спасылка)